Лукашэнка лічыць, што стварэнне Кітайска-беларускага тэхнапарку «тоне ў лавіне бюракратызму».

Прэзідэнт раскрытыкаваў тэмпы рэалізацыі праекта па стварэнні Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку і паказаў на адсутнасць яснасці ў фінансаванні праекта і пасіўнасць чыноўнікаў у пытаннях прыцягнення рэзідэнтаў.



bur_1.gif

«Нягледзячы на вялікае дзяржаўнае значэнне, якое надаецца парку, працэс яго стварэння (...) не ідзе ніяк», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Мінску на нарадзе па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.


«Гэта яшчэ адно бязладдзе з боку ўрада і адказных асоб: калі вы так планавалі ствараць гэты парк, навошта наогул трэба было брацца за яго?» - падкрэсліў ён.
Ён звярнуў увагу, што толькі на распрацоўку і ўзгадненне генеральнага плана парку сышло 8 месяцаў. «Студэнт за суткі, а, можа быць, і за ноч перад абаронай дыплома вычарціў бы яго», - абурыўся кіраўнік. Пры гэтым, працягнуў ён, адказныя чыноўнікі «потым апамяталіся і заяўляюць, што не тое начарцілі».

Акрамя таго, Лукашэнка выказаў незадаволенасць, што «да гэтага часу не расстаўленыя ўсе кропкі ў пытаннях фінансавання гэтага праекта - карацей, фінансаванне наогул не спланаванае».


Ён таксама нагадаў, што пры з'яўленні ідэі стварэння парку планавалася, што ён не павінен стаць «проста зборышчам прадпрыемстваў, тым больш, якія ўжо існуюць у Беларусі і вырабляюць тавары».

«Напрыклад, навошта нам новы трактарны завод у парку ці завод па вытворчасці грузавых аўтамабіляў? Такія прадпрыемствы ў нас ёсць (у Беларусі), яны нам у парку не патрэбныя», - працягнуў Лукашэнка.


«Мы дамовіліся, што ў Беларусі, у цэнтры Еўропы, калі і ствараць прамвытворчасць, то яна павінна быць самай перадавой. На гэтай тэрыторыі (у Кітайска-беларускім парку) павінны быць прадстаўленыя перспектыўныя прадпрыемствы, сусветныя брэнды», - нагадаў Лукашэнка. «Гэтыя пытанні я прасіў узяць на кантроль асабіста прэм'ер-міністра. Хачу пачуць, якія брэнды мы маем на сённяшні дзень (сярод рэзідэнтаў парку)», - звярнуўся кіраўнік да спадара Мясніковіча.

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў працу па прыцягненню ў тэхнапарк кампаній-рэзідэнтаў. «МЗС разаслаў па амбасадах 1,5 тыс. брашур, даў справаздачу і кропка. Ляглі на дно, чакаюць. Што вы чакаеце», - сказаў ён.


Ён таксама адзначыў, што на бягучай нарадзе хацеў бы пачуць «аб'ектыўную ацэнку сітуацыі і выразнага абазначэння дзеяння для паскарэння будаўніцтва парку». «Калі гарачыя галовы, якія прапаноўвалі стварэнне парку, сёння астылі і цяпер лічаць, што ён не патрэбны краіне, - набярыцеся мужнасці, скажыце пра гэта», - сказаў ён.

«Нам чарговая свабодная эканамічная зона не патрэбная», - асабліва адзначыў Лукашэнка.


«Нам патрэбная суперсучасная вытворчасць, на якой будуць вырабляць запатрабаваную ў свеце прадукцыю. Нам патрэбныя высокапрадукцыйныя працоўныя месцы, дзе адзін чалавек будзе працаваць за 100», - падкрэсліў ён.
«Для таго, каб стварыць такую вытворчасць, у Беларусі ёсць усё - людзі і стабільнасць у дзяржаве, чаго сёння не хапае многім дзяржавам», - звярнуў увагу Лукашэнка. «Інвестары шукаюць, як яны кажуць, ціхую гавань, каб размясціць свае капіталы і прадпрыемствы і спакойна працаваць», - працягнуў ён. «Мы ж боўтаемся з боку ў бок, і ўсё тоне ў лавіне бюракратызму», - сказаў на заканчэнне ён.

interfax.by