Міністэрства інфармацыі заблакавала яшчэ два сайты
Абодва належаць суполцы "Анархічны чорны крыж — Беларусь".

Эмблема "Анархічнага чорнага крыжа - Беларусь".
Згодна з паведамленнем Міністэрства інфармацыі "на падставе рашэння суда і кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрства інфармацыі 7 чэрвеня 2018 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступа да 2 інтэрнэт-рэсурсаў а таксама 7 групаў і персанальных старонак сацыяльнай сеткі Укантакце і "Facebook" за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў."
Відавочна, блакіроўкі былі прынятыя ў сувязі з аднаўленнем Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, у які судом Цэнтральнага раёну г.Мінска 11 і 22 мая былі ўнесеныя сайты і старонкі Ўкантакце і ў Фэйсбуку групы "Анархічны чорны крыж - Беларусь".
Арганізацыя займаецца дапамогай палітзняволеным анархістам і антыфашыстам.

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Таксама сярод заблакаваных апынулася старонка "Вольны Хаўрус" і прывязаныя да яе акаўнты.
Чытайце таксама: Контрблок: пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра інтэрнэт-цэнзуру
Нагадаем, да гэтага была за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" была заблакаваная старонка анархісцкай групы "Прамень"; за "прапаганду спажывання наркотыкаў" - сайт Legalize Belarus ("за кампанію" з ім яшчэ сотні сайтаў) а таксама шэраг анархісцкіх суполак Укантакце.