Польшча асудзіла пазіцыю Славеніі па санкцыях у дачыненні да Чыжа

Пазіцыя Славеніі ў пытанні пашырэння эканамічных санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі выклікала асуджэнне з боку Польшчы. Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі лічыць няслушным рашэнне кіраўніцтва Славеніі блакаваць санкцыі, якія ЕС планаваў увесці ў дачыненні да беларускага бізнэсмэна Юрыя Чыжа. Радаслаў Сікорскі выказаў шкадаванне з нагоды таго, што Славенія паставіла свае дзелавыя інтарэсы вышэй за адзіную палітыку ЕС.



e1ab840a08f6e72d3baf13622bef60ad.jpg

Пазіцыя Славеніі ў пытанні пашырэння эканамічных санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі выклікала асуджэнне з боку Польшчы. Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі лічыць няслушным рашэнне кіраўніцтва Славеніі блакаваць санкцыі, якія ЕС планаваў увесці ў дачыненні да беларускага бізнэсмэна Юрыя Чыжа.

Радаслаў Сікорскі выказаў шкадаванне з нагоды таго, што Славенія паставіла свае дзелавыя інтарэсы вышэй за адзіную палітыку ЕС.

"Гэта сумны дзень для Еўрасаюза. Эканамічныя інтарэсы аднаго з сябраў ЕС апынуліся важнейшымі, чым спроба прымусіць Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязняў", — цытуе Радаслава Сікорскага Польскае радыё.

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць, што Славенія заблакавала санкцыі супраць Юрыя Чыжа выключна з-за таго, што бізнэсмэн сумесна са славенскай фірмай ў цяперашні час рэалізуюць праект па будаўніцтве пяцізоркавага гатэля "Kempinski" ў Мінску.

Радаслаў Сікорскі выказаў надзею на тое, што "будучыя госці гатэля "Kempinski" будуць памятаць пра тое, як доўга іншыя павінны былі сядзець у турме, каб яны (госці) маглі спыніцца ў гэтай гасцініцы".

Нягледзячы на тое, што Юры Чыж у чарговы раз пазбег еўрапейскіх санкцый, "чорны спіс ЕС" усё ж папоўніўся новымі асобамі. Прозвішчы 21 прадстаўніка беларускіх уладаў, фармальна зацверджаных 28 лютага, ЕС агучаць 29 лютага.

Акрамя таго, як паведаміла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, у сакавіку пытанне аб санкцыях супраць беларускіх прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў плануецца разгледзець на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕС.

Як паведамляў “Тэлеграф, 27 лютага на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў ЕС у Брусэлі Еўрапейскі саюз пашырыў візавыя санкцыі, якія дзейнічаюць з лютага 2011 года ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Спіс папоўніўся за кошт 19 суддзяў і пракурорскіх работнікаў, а таксама двух міліцэйскіх чыноўнікаў.

Як растлумачыла прэс-сакратарка Рады ЕС Сюзана Кіфа, усе новыя фігуранты "чорнага спісу ЕС" "адказныя за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі". "Адносна ўсіх асоб, якія знаходзяцца ў спісе, ёсць доказы таго, што яны ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці", — падкрэсліла Сюзана Кіфа.

Паводле telegraf.by