Ухвалены праект закона, які змяняе працу пасольстваў з даверанасцямі і іншымі дакументамі
Праект закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» сёння, 19 верасня, прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
Праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» 19 верасня быў прэзентаваны ў Палата прадстаўнікоў міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Хаменкам.
Міністра юстыцыі сцвярджае, што законапраект распрацаваны ў мэтах “удасканалення прававога рэгулявання натарыяльнай дзейнасці з улікам правапрымяняльнай практыкі ў сферы натарыята”.
Змены ў закон «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» прынялі 19 верасня ў першым чытанні. У ім прапісана «карэкціроўка» відаў натарыяльных дзеянняў у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах РБ.
Міністэрства юстыцыі ў сваім тэлеграм-канале адзначае, што гэты закон скіраваны на:
- карэкціроўку відаў натарыяльных дзеянняў, якія здзяйсняюцца дыпламатычнымі агентамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскімі службовымі асобамі консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;
- павышэнне адказнасці натарыусаў за выкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці;
- кансалідацыю ў адным акце (у выглядзе дадатку да закона) бясспрэчных патрабаванняў, для задавальнення якіх здзяйсняюцца выканаўчыя надпісы.
Сярод мэтаў законапраекта пазначаныя «ўкараненне інфармацыйных тэхналогій», напрыклад, для здзяйснення натарыяльных дзеянняў дыстанцыйна, без асабістай яўкі да натарыуса.
Але ў выніку цяпер нельга аформіць многія дакументы праз амбасады і консульствы. Так, для афармлення генеральнай даверанасці беларусы замежжа павінны будуць асабіста прыязджаць у краіну.
Акрамя таго, за мяжой больш не змогуць выдаваць даведкі аб тым, што чалавек (не) знаходзіцца ў шлюбе, дублікаты дакумента аб адукацыі, не будуць здымаць з уліку або рэгістраваць транспартныя сродкі, прастаўляць апастылі — спіс адмененых працэдур даволі вялікі.