Праваабаронцы пачалі кампанію за свабодныя выбары
У Беларусі амаль адначасова з абвяшчэннем прэзідэнцкіх выбараў распачынаецца кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары.
Гэтая кампанія ў асноўным будзе ладзіцца высілкамі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт і незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру “Вясна, але сябрамі толькі
гэтых арганізацый справа не абмяжуецца.
У Беларусі амаль адначасова з абвяшчэннем прэзідэнцкіх выбараў распачынаецца кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары.
Гэтая кампанія ў асноўным будзе ладзіцца высілкамі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт і незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру “Вясна, але сябрамі толькі
гэтых арганізацый справа не абмяжуецца.
Як адзначалі арганізатары кампаніі пад час прэс-канферэнцыі, што адбылася 16 верасня ў сядзібе БХК, выбары прэзідэнта з’яўляюцца значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны і
традыцыйна выклікаюць вялікую цікавасць з боку суб’ектаў палітычнага працэсу, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі. Таксама выбары прэзідэнта заўжды
з’яўляюцца значным экзаменам па дэмакратыі для беларускіх уладаў, уплываюць на імідж краіны ў свеце.
Па словах старшыні “Вясны Алеся Бяляцкага, мэтаю кампаніі з’яўляецца правядзенне назірання за выбарамі прэзідэнта, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання існуючага
выбарчага заканадаўства, а таксама міжнродных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы праваабаронцаў беларускай і замежнай грамадскасці, міжнароднай супольнасці.
Як падкрэсліў Алесь Бяляцкі, напярэдадні галоўных выбараў пяцігоддзя ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай: працягваецца пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў. “За
гэты год толькі па нашых няпоўных падліках зафіксавана больш за 250 выпадкаў усемагчымага ціску - гэта і адміністратыўныя справы, адміністратыўны пераслед, крымінальныя справы. Больш за тое, адзін з
патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Уладзімір Някляеў ужо падпаў пад крымінальную справу, - нагадаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (МФПЧ) Алесь Бяляцкі. –
Таксама ў апошнія месцы мы назіраем больш актыўны пераслед няўрадавых арганізацый.
Праваабаронца робіць выснову, што ўмовы для правядзення празрыстых і справядлівых прэзідэнціх выбараў у Беларусі сёння не з’яўляюцца спрыяльнымі.
Юрыст “Вясны Валянцін Стэфановіч паведаміў, што ў межах кампаніі будзе праводзіцца доўгатэрміновае назіранне, у якім плануецца задзейнічаць каля 80 назіральнікаў па ўсёй краіне, і
кароткатэрміновае, у якім прадугледжаны ўдзел 600 назіральнікаў на 300 выбарчых участках (па два на ўчастак). Назіральнікі будуць дзейнічаць строга ў рамках дзеючага заканадаўства, -
падкрэсліў праваабаронца. Па словах Валянціна Стэфановіча, асаблівая ўвага гэтым разам будзе надавацца фіксацыі яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання. Прадстаўнік “Вясны
Таццяна Рэвяка дадала, што вялікія спадзяванні ўскладаюцца на рэгіянальных журналістаў, якія таксама будуць сачыць за ходам выбарчай кампаніі і перадаваць адпаведную інфармацыю “у
цэнтр.
Старшыня БХК Алег Гулак адзначыў, што беларускія праваабаронцы не будуць на час прэзідэнцкай кампаніі спыняць сваю паўсядзённую працу. Адной з задач кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя
выбары, па словах кіраўніка Беларускага Хельсінскага камітэту, з’яўляецца шырокае інфарміраванне беларускай і міжнароднай грамадскасці пра тое, што адбываецца ў нашай краіне пад
час прэзідэнцкіх выбараў. Алег Гулак адначасова падкрэсліў, што беларускія праваабаронцы ўступаюць у новую кампанію “без асаблівага аптымізму.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі падкрэслілі, што кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары з’яўляецца незалежнай і палітычна неангажаванай. “Мы не прадстаўляем
палітычныя партыі, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячоў, у тым ліку заявіўшых аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Увесь выбарчы працэс
будзе ацэньвацца намі максімальна неперадузята, сыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ нашай краіны можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё
канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай і выбар кіраўніка дзяржавы, - рэзюмаваў старшыня БХК Алег Гулак.