Пуцін, Ніксан, Мусаліні. На якога палітыка падобны Трамп?

Адзін з папулярных заняткаў у экспертным асяроддзі зараз — шукаць у аналах гісторыі палітыка, стыль якога наўмысна або мімаволі капіруе Дональд Трамп. Расказваем пра асноўныя трэнды.

_tramp__2025__gettyimages_2192426947_be88e5242c558a9296ef4c2f35dd6d5a_650x410.jpg

Адольф Гітлер

upload_gettyimages_3239840_pic4_zoom_1500x1500_55219.jpg

Параўнаць нейкага палітыка з фюрэрам — вядомы брудны піяр-прыём. Не пазбегнуў яго і лідар MAGA. Праўда, гісторыкі такі варыянт успрымаюць са скепсісам праз абсалютна непадобныя біяграфіі Адольфа і Дональда. Прэзідэнт ЗША ў адрозненні ад фюрэра нарадзіўся і вырас у багатай сям’і, атрымаў добрую адукацыю і г.д. 

Аднак тыя ж гісторыкі прызнаюць, што некаторыя агульныя элементы ў характарах абодвух палітыкаў ёсць. Абодва дэманструюць монаманіякальны падыход да палітыкі. Для іх характэрная зацятая ўпэўненасць, што выключна і толькі ён адзін можа вырашыць праблемы ў дзяржаўнай палітыцы і грамадстве. Нельга не бачыць падобных рыс у аднаасобным сцвярджэнні Трампа аб яго ўнікальных здольнасцях і настойлівасці нацысцкага лідара на курсе «Fuehrerprinzip» (прынцып фюрара) — ідэі аб тым, што рашэнне праблем краіны патрабуе надзялення ўсёй уладай аднаго чалавека. 

Беніта Мусаліні

1937_850.jpg

Некаторыя аўтарытэтныя гісторыкі праводзяць паралелі паміж Трампам і Мусаліні, зважаючы на ​​тое, што апошні не адразу стаў дыктатарам, а паступова кансалідаваў уладу. «Самая ясная паралель заключаецца ў тым, што Мусаліні быў прэм'ер-міністрам дэмакратычнага кааліцыйнага ўрада з 1922 па 1925 год. У той час ён павольна падрываў дэмакратычныя інстытуты, прыніжаў прэсу, ужываў гвалт супраць левых палітыкаў, жартаваў, што будзе ва ўладзе 20 гадоў, стварыў заканадаўчы орган (Вялікі савет), лаяльны яму», — піша часопіс Insider.

Рычард Ніксан

richard_niksan_prezident_sast_nixon_apbta.l.webp

Зрэшты, наўрад Трамп ведае шмат пра італьянца Мусаліні. Хутчэй ён можа арыентавацца на нейкага амерыканскага прэзідэнта. Як наконт Рычарда Ніксана? Гісторыкі і журналісты паказваюць на падабенства паміж падыходам Дональда Трампа і Рычарда Ніксана да мадэлі кіравання. Ніксан быў вядомы тым, што складаў спісы ворагаў і атачаў сябе атмасферай падазронасці і варожасці падчас свайго прэзідэнцтва з 1969 па 1974 год. Параўнанне з Ніксанам выклікана таксама шквалам крытыкі Трампам яго апанентаў, асабліва вядучых СМІ.

Рональд Рэйган

images_181.jpeg

Сам Трамп, дарэчы, любіць называць сябе рэінкарнацыяй Рональда Рэйгана. Аднак хутчэй гэта выклікана тым, што Рэйган культавы персанаж для правага электарата Штатаў. З ім асацыюць сябе практычна ўсе палітыкі-рэспубліканцы. Хоць няма сумневаў, што Трамп, як і Рэйган, валодае прыроднымі здольнасцямі і ўсвядомленай стратэгіяй таго, як быць зоркай экрана.

Уільям Мак-Кінлі

2019_07_27_175_16611_1_811733.webp

Шмат хто звярнуў увагу на тое, што Трамп вельмі пазітыўна ацэньвае спадчыну прэзідэнта Уільяма Мак-Кінлі, які займаў пасаду прэзідэнта ў з 1897 па 1901 год. Мак-Кінлі ўвайшоў у гісторыю як піянер амерыканскага экспансіянізму і агрэсіўнай мытнай палітыкі. У 1898 годзе Злучаныя Штаты вялі вайну з Іспаніяй, якая скончылася акупацыяй Кубы, Філіпін і Пуэрта-Рыка. 

Гровер Кліўленд

grover_cleveland___nara___518139__cropped_.jpg

Хаця некаторыя кажуць, што з прэзідэнтаў канца 19 стагоддзя Трамп хутчэй падобны на Гровера Кліўленда. Кліўленд быў бацькам незаконнанароджанага дзіцяці, што стала прадметам гумарыстычнай перадвыбарнай літаратуры падчас прэзідэнцкіх выбарах 1884 года. «Мама, дзе мой тата?» — скандавалі яго супернікі падчас мітынгаў.

Уладзімір Пуцін

Фота Kremlin.ru, commons.wikimedia.org

Фота Kremlin.ru, commons.wikimedia.org

Папулярнае меркаванне, што Трамп бярэ прыклад з Уладзіміра Пуціна. Амерыканскае выданне Convrersation адзначае: «Трамп і яго прыхільнікі разглядаюць ўладу амерыканскага прэзідэнта ў шырокім сэнсе, падобнай да ўлады расійскага прэзідэнта або цара. Трамп, па сутнасці, ужо параўнаў сябе з каралём. Гэта жаданне "русіфікаваць" сваё прэзідэнцтва не выпадкова: Трамп і многія яго прыхільнікі ажыццяўляюць каралеўскую ўладу, а Уладзімір Пуцін прываблівае іх тым, што кіруе Расіяй як сапраўдны кароль».

Аляксандр Лукашэнка

14a599ad5d9dad375ec82ce6a9c96046_640x360.jpg

Ну і, нарэшце, трэба сказаць, што беларусы таксама не засталіся па-за рамкамі дадзенай дыскусіі. Беларускі рэлакант Павел Кірылёнак, які жыве ў Барселоне, яшчэ напрыканцы студзеня канстатаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку: «А калі задумацца, то беларусы першымі ў найноўшай (пост-СССР) гісторыі выбралі свайго Трампа. Гэта значыць, павяліся на прымітыўную жывёльную харызму тупога аррагантнага самаўлюбёнага папуліста-мужлана з кучай цікавых ідэй у галаве, адна вар’яцкай за іншую, і неверагоднай прагай улады. Можна сказаць, апярэдзілі агульнасусветны трэнд годзікаў гэтак на трыццаць. Думаю вось, ці можна гэтым ганарыцца...»