Расія напала на Украіну. Галоўнае за першы дзень

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ноч на 24 лютага абвясціў пра пачатак вайны супраць Украіны, але назваў яе «спецыяльнай вайсковай аперацыяй у Данбасе». Збіраем самае галоўнае.

Пасля абстрэлаў 24 лютага, Кіеўская вобласць. Фота Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

Пасля абстрэлаў 24 лютага, Кіеўская вобласць. Фота Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

Уладзімір Пуцін у ноч на 24 лютага абвясціў пра пачатак вайны супраць Украіны. Аднак назваў яе «спецыяльнай ваеннай аперацыяй у Данбасе» з мэтай абараніць людзей, якія «на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца генацыду з боку кіеўскага рэжыму».

Тэзіс Пуціна пра генацыд раней абверглі як Еўрасаюз, так і ААН. Заходнія палітыкі абвінавацілі расійскага прэзідэнта ў хлусні.

Уладзімір Пуцін у сваім выступе абвясціў пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ў Данбасе. У сваім выступе на тэлеканале «Расія 24» са зваротам да расіян ён запатрабаваў ад вайскоўцаў украінскай арміі скласці зброю.

Пуцін таксама сказаў, што ў планы Расіі не ўваходзіць акупацыя Украіны, і назваў аперацыю «самаабаронай ад пагроз, якія ствараюцца». Паводле слоў Пуціна, адказнасць «за магчымае кровапраліцце» будзе ляжаць на ўкраінскіх уладах.

***

02:05 Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі

У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і з мэтай забеспячэння абароны дзяржавы, падтрымання баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых ваенных фарміраванняў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пастанавіў аб'явіць і правесці ўсеагульную мабілізацыю.

Мабілізацыя праводзіцца на тэрыторыі Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Луганскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей, горада Кіева, піша УНІАН.

Мабілізацыя праводзіцца на працягу 90 сутак з дня ўступлення ў сілу ўказа.

Заклік ваеннаабавязаных, рэзервістаў і прыцягненне транспартных сродкаў для забеспячэння патрэбаў Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Службы бяспекі Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, Дзяржаўнай службы спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі Украіны, іншых ваенных фарміраванняў Украіны ажыццяўляецца ў аб'ёмах, вызначаных у адпаведнасці з мабілізацыйнымі планамі.

23:05 Першы дзень вайны ў лічбах

Па стане на 21:05 па мінскім часе МУС Украіны зафіксавала 393 абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі з боку расійскіх войскаў. У 32 выпадках пад абстрэл трапілі грамадзянскія аб'екты.

У Пентагоне падлічылі, што ў першым удары армія РФ выкарыстала больш за 100 балістычных і крылатых ракет.

Паводле падлікаў УНІАН, заснаваных на звестках у сацсетках, знішчана: самалёты праціўніка — 7, верталёты — 7, танкі — 24, браняваная тэхніка — 24.

Ваенна-транспартны самалёт Ан-26, які разбіўся ў Варонежскай вобласці Расіі, не лічыцца.

У выніку расійскай агрэсіі загінулі 57 украінцаў, 169 параненыя. Такія дадзеныя агучыў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

Антываенныя мітынгі, паводле інфармацыі «ОВД-Инфо» прайшлі ў 48 расійскіх гарадах, на іх затрымана больш за 1083 чалавекі.

22:18 Украіна аднавіла поўны кантроль над Гостомелем

Украінскія войскі ўзялі пад кантроль аэрадром у Гостомелі Кіеўскай вобласці. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Вярхоўнай Рады.

«Гостомель цалкам знаходзіцца пад кантролем украінскіх войскаў» — адзначылі ў парламенце.

План акупантаў па захопу узлётна-пасадачнай паласы аэрадрома скончыўся правалам. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя аб знішчэнні расійскіх войскаў, раней якія распачалі спробу высадзіцца ў Гостомелі.

Раней Расія спрабавала высадзіць там дэсант і нават захапіла аэрадром. Паведамлялася пра прызямленне 20 верталётаў РФ.

21:30 АБСЕ абвясціла аб эвакуацыі ўсіх сваіх супрацоўнікаў з Украіны.

Эвакуяваць чальцоў місіі збіраюцца «як мага хутчэй». «Мы спадзяёмся аднавіць місіі, як толькі дазволяць абставіны», — заявілі ў арганізацыі.

21:01. Расійскія войскі захапілі кантроль над міжнародным аэрапортам «Антонаў» у Гостомелі, што знаходзіцца менш чым за 10 км ад Кіева.

20:34 Узброеныя Сілы Украіны адбілі Чарнобыльскую АЭС.

Дарадца камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны Алена Шаўцова заявіла, што ў выніку бою ўкраінскія вайскоўцы адбілі Чарнобыльскую АЭС.

20:23 Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пацвердзіў паведамленні аб захопе ЧАЭС расійскімі войскамі.

«Пасля жорсткага бою наш кантроль за Чарнобыльскай пляцоўкай страчаны. Стан аб'ектаў былой ЧАЭС, канфайнмента і сховішча ядзерных адходаў невядомы. Пасля абсалютна бессэнсоўнай атакі расіян на гэтым кірунку немагчыма гаварыць пра тое, што ЧАЭС у бяспецы. Гэта адна з сур'ёзных пагроз Еўропе сёння. Ведаючы звычкі расіян, напэўна, яны ўжо рыхтуюць правакацыйныя рэчы на ЧАЭС. Або скарыстаюцца пашкоджаннямі, атрыманымі аб'ектамі падчас атакі, каб абвінаваціць у гэтым Украіну, або самі пашкодзяць гэтыя безумоўна небяспечныя аб'екты», — паведаміў Падаляк.

20:12 Лукашэнка абвясціў прызыў афіцэраў запасу.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лютага Указ № 68 «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу».

«Дакумент прадугледжвае прызыў у 2022 годзе ва Узброеныя Сілы да 150 мужчын ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, якія маюць воінскае званне афіцэра і залічаныя ў запас», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прэс-служба сцвярджае, што «мерапрыемствы, прадугледжаныя указам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Беларусі штогод на планавай аснове і не звязаныя са становішчам у рэгіёне». Прызыў нібыта дасць магчымасць «забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву».

20:03 Група журналістаў-расследавальнікаў Bellingcat:

18 транспартных самалётаў Іл-76 вылецелі з расійскага Пскова ў напрамку Кіева.

19:47 20 верталётаў К-52 і Мі-8 РФ прызямліліся каля Кіева на аэрадроме Гастомель, ідзе бой.

19:34 У Пентагоне падлічылі, што ў першым удары армія РФ выкарыстала больш за 100 балістычных і крылатых ракет.

Прыкладная мапа ўварвання і баёў ва Украіне

Прыкладная мапа ўварвання і баёў ва Украіне



19:23 Разведвальны ўзвод 74 мотастралковай брыгады здаўся ў палон украінскім вайскоўцам пад Чарнігавам.

«Ніхто не думаў, што мы едзем забіваць. Ваяваць мы не збіраліся, мы збіралі інфармацыю», — заявіў ён у размове з украінскімі вайскоўцамі.

Канстанцін Буйнічаў, камандзір 74 мотастралковай брыгады

Канстанцін Буйнічаў, камандзір 74 мотастралковай брыгады

19:11 Перасталі адкрывацца сайты Крамля, Дзярждумы і ўрада РФ, паведамляе тэлеканал «Дождь».

18:57 Расійская вайсковая тэхніка заязджае ў Чарнігаўскую вобласць.

Калону бачылі на КПП "Сінькіўка", дзе сходзяцца межы РФ, Беларусі і Расіі.

Скрыншот з відэа «Радіо Свобода»

Скрыншот з відэа «Радіо Свобода»



18:38 Офіс Зяленскага паведаміў, што расійскія вайскоўцы хочуць захапіць ЧАЭС.

Цяпер адбываюцца баі ля Чарнобыльскай АЭС, якую расійскія войскі намагаюцца захапіць. Паміж Чарнобылем і КПП «Дзіцяткі» ўзарваны мост.

18:18 У Кіеве ўведзеная каменданцкая гадзіна — з 22:00 да 7:00.

Не будзе працаваць грамадскі транспарт, але станцыі метро кругласуткава будуць адкрытыя як сховішчы.

Таксама каменданцкую гадзіну ўводзяць на Чаркашчыне, там яна будзе дзейнічаць з 22:00 да 06:00. Будзе забаронена знаходзіцца на вуліцы ў гэты час без спецыяльных пасведчанняў.

18:02Херсонская абласная адміністрацыя паведамляе, што частка поўдня Херсонскай вобласці больш не пад кантролем Кіева

Геніцкі раён: усе дзяржаўныя структуры перайшлі пад кантроль захопнікаў. Яны праводзяць праверку выязджаюць на прыналежнасць да узброеным сілам Украіны. Стральба і актыўныя баявыя дзеянні адсутнічаюць.

Скадоўскі раён: калона ваеннай тэхнікі стаіць ў раёне Шырокае, не рухаецца. У горадзе Скадоўск войскі адсутнічаюць. Стральба і актыўныя баявыя дзеянні адсутнічаюць.

Берыслаўскі раён: вялікая калона бронетэхнікі перасекла Кахоўскай ГЭС і накіравалася ў бок Вялікай Аляксандраўкі. Стральба і актыўныя баявыя дзеянні адсутнічаюць.

Kaхоўскі раён: ваенная тэхніка стаіць у горадзе Новая Кахоўка. Захопленыя Кахоўская ГЭС і пераправы праз Паўночна-Крымскі канал. Стральба і актыўныя баявыя дзеянні адсутнічаюць.

Херсонскі раён: Алешкі пад кантролем рускіх войскаў. Знішчаныя ваенныя аб'екты авіяцыяй праціўніка. Пераправа праз Дняпро пад кантролем захопнікаў.



17:42 Снарады трапілі ў шпіталь у Вугледары, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 10 параненыя

У Вугледары (Данецкая вобласьць) расійскія снарады трапілі ў мясцовую бальніцу, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 10 атрымалі раненні, у тым ліку шэсць медыкаў, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на кіраўніка абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Паўла Кірыленку.

17:20 Харкаў пачалі бамбіць

У Харкаве сярод мірнага насельніцтва ахвяр няма.

Шэраг мясцовых сайтаў і Telegram-каналаў паведамляе аб тым, што Харкаў пачалі бамбіць каля 16:00 (17.00 па Мінску), піша УНІАН.

Людзей заклікалі спусціцца ў сховішчы.

«Тэрмінова ўсе ў сховішчы! Бамбяць!» — піша Telegram-канал «Харкаў 1654».

Усе камунальныя службы горада працуюць. У Харкаве сярод мірнага насельніцтва ахвяр няма. Мэр Церахаў просіць заставацца ўсіх у сховішчах.

17:13 Камітэт салдацкіх маці Расіі: на мяжу з Украінай адпраўляюць салдат тэрміновай службы

Да пачатку ваеннай аперацыі на Данбасе на мяжу з Украінай перакінулі расійскіх салдат тэрміновай службы. Старшыня праўлення арганізацыі Вольга Ларкіна расказала, што з пачатку тыдня ў камітэце атрымалі дзясяткі званкоў ад маці, якія паскардзіліся, што іх сыноў-прызыўнікоў тэрмінова адправілі да ўкраінскай мяжы, выдаўшы бронекамізэлькі і баявую зброю.

Маці пішуць у каментарах у групах «УКантакце», што іх сыны-салдаты, перакінутыя на мяжу з Украінай, перасталі выходзіць на сувязь. Паводле слоў Ларкінай, маладых людзей прымусілі падпісаць кантракты. У тых, хто адмаўляецца падпісваць кантракт, адбіраюць вайсковыя білеты і ставяць штамп, альбо падпісваюць кантракты за іх, адзначыла старшыня Камітэта салдацкіх маці.

Арганізацыя мае звесткі аб адпраўцы ў Белгарадскую вобласць, якая мяжуе з Украінай, салдат з 752-га мотастралковага палка з гораду Валуйкі, вучэбнай вайсковай часткі з Каўрова, 3-й мотастралковай дывізіі з Багучар, з Нара-Фамінскай вайсковай часткі і Таманскай дывізіі.

Сярод тых, каго адпраўляюць на мяжу, нават тыя вайскоўцы тэрміновай службы, якіх прызвалі толькі ў снежні 2021 года, і якія яшчэ не паспелі прайсці неабходнай падрыхтоўкі.

gettyimages_1238721067_scaled.jpg




17:01 З тэрыторыі Беларусі выпусцілі балістычныя ракеты ў бок УкраіныЗ тэрыторыі Беларусі выпусцілі чатыры балістычныя ракеты ў бок Украіны. Ракеты былі выпушчаныя ў паўднёва-заходнім кірунку. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў Facebook.

16.27. Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 5 БТРаў, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі.

На кірунку Рудня (Беларусь) – Выступавічы (Украіна) праціўнік спрабаваў перасекчы дзяржаўную мяжу сіламі двух танкаў, бронетранспарцёраў і аўтамабільнай тэхнікі, паведамляе Генштаб Украіны. У выніку бою вораг панёс страты: знішчана 5 бронетранспарцёраў і аўтамабіль.

У Чарнаморскай аперацыйнай зоне Узброеныя Сілы Украіны выкарыстоўваюць беспілотныя лятальныя апараты «Байрактары».

Спынены наступ танкаў праціўніка ў раене Пуціўль.

Над Вышгарадам збіты верталёт КА-52.

За гарады Генічэск, Скадаўск, Чаплінка вядуцца баі.

Гэтае «жу-жу» неспраста. Пуцін збірае алігархаў на сустрэчу ў Крамлі

Пуцін на фоне пачатку ваеннай агрэсіі супраць Украіны збірае ў Крамлі найбуйнейшых расійскіх бізнесменаў. Пра гэта сёння паведаміў шэраг СМІ, а пазней пацвердзіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Сёння ў Пуціна ў графіку сустрэча з прадстаўнікамі расійскіх дзелавых колаў. Гэта кіраўнікі найбуйнейшых нашых прадпрыемстваў у розных сектарах эканомікі. Тыя людзі, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі працадаўцамі. У першую чаргу Пуцін будзе гаварыць з імі ў рамках падрыхтоўкі да паслання Федэральнаму сходу, а таксама каб абмяняцца думкамі па той сітуацыі, якая ўзнікае ў эканоміцы пры захаванні разумення неабходнасці працягу развіцця нашай — пасля вядомых падзей», — сказаў Пяскоў.

Пасля пачатку ўварвання ва Украіну катастрафічна абваліўся рынак расійскіх акцый і нацыянальная валюта.

16:07 Бутэрбродная не вытрымала. Mcdonald's паведаміў аб закрыцці рэстаранаў ва Украіне

Папулярная амерыканская сетка рэстаранаў хуткага харчавання Mcdonald's вырашыла прыпыніць сваю працу ва Украіне ў сувязі з увядзеннем ваеннага становішча. У ведамстве адзначаюць, што ўстановы ва ўкраінскіх гарадах зачыняюцца часова, паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на прэс-службу кампаніі.

«Дарагія нашы наведвальнікі! Мы закрываем усе нашы рэстараны ва Украіне. Нашы супрацоўнікі застаюцца дома са сваімі роднымі дзеля бяспекі. Вельмі хочам зноў адкрыць свае дзверы для вас, ўсміхацца і рабіць тое, што мы робім лепш за ўсё — дарыць смачныя і выдатныя моманты для вас. Беражыце сябе», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

15:45 Ужо хаваюць страты? У Расіі ўвялі цэнзуру на навіны аб вайне з Украінай

Раскамнагляд абавязаў сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі выкарыстоўваць інфармацыю толькі з «афіцыйных расійскіх крыніц» пры падрыхтоўцы матэрыялаў аб расійскай «спецаперацыі» у Данбасе. Фактычна, ведамства увяло цэнзуру на навіны аб вайне з Украінай, паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на заяву рэгулятара.

Раскамнагляд паведаміў, што за распаўсюд «загадзя ілжывай інфармацыі» СМІ пагражае адміністрацыйны штраф да 5 мільёнаў рублёў. Таксама рэгулятар можа блакаваць падобныя матэрыялы.

15:35 РФ нанесла больш за 30 удараў па аб'ектах грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры Украіны

Узброенымі сіламі Расіі было нанесена больш за 30 удараў па аб'ектах грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры Украіны крылатымі ракетамі «Калібр», рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню, авіяцыяй і артылерыяй, гаворыцца ў паведамленні на старонцы Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны ў Facebook.

«Праціўнік працягвае наступ пры падтрымцы армейскай авіяцыі з перасячэннем украінскай мяжы на кірунках Армянск — Херсон, Чаплінка — Кахоўка. Адзначаецца праца дыверсійна-разведвальных груп у Бесарабскім аперацыйным раёне і ў Чарнаморскай аперацыйнай зоне», — гаворыцца ў паведамленні.

Групоўка Аб'яднаных сіл перайшла да вядзення абарончай аперацыі.

«Пэўныя аператыўныя групоўкі войскаў ажыццявілі перагрупоўку і перасоўванне ў раёны выканання задач для эфектыўнага адпору расейскай агрэсіі. Аператыўна-тактычныя групоўкі вядуць абарончыя баі на ўсіх напрамках вылучэння праціўніка», — гаворыцца ў паведамленні.



1645704389_9605.jpg



14:59 Пяскоў: Расія плануе «зачысціць Украіну ад пранацысцкі настроеных людзей»

Тэрміны вайсковай аперацыі Расіі ў Данбасе будуць вызначацца яе «выніковасцю і мэтазгоднасцю», заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе карэспандэнт РБК. Іх, па словах Пяскова, будзе вызначаць Пуцін.

Прадстаўнік Крамля адзначыў, што мэты кампаніі ўжо называў кіраўнік дзяржавы: «дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны». «У ідэале трэба вызваліць Украіну і зачысціць яе ад пранацысцкі настроеных людзей», — адказаў ён на просьбу патлумачыць, што маецца на ўвазе пад дэнацыфікацыяй. Пяскоў паказаў таксама на неабходнасць «нейтралізацыі ваеннага патэнцыялу», які за апошні час «значна» падрос.

У адказ на пытанні аб тым, як далёка могуць зайсці расійскія войскі, ці ўдзельнічае ў ёй Беларусь, Пяскоў сказаў, што не можа даваць інфармацыю па «ваеннаму, тэхналагічнаму, іншым складнікам гэтай аперацыі»: гэта пытанне да ваенных.

14:48 Буйныя ўкраінскія гандлёвыя сеткі заявілі, што прадуктаў хапае, банкі працуюць у звычайным рэжыме.

У «АТБ», «Сільпо» і «Ашан» сцвярджаюць, што іх крамы працуюць, прадуктаў дастаткова.

Як паведамляюць у «АТБ», усе крамы сеткі забяспечаны таварамі ўсіх катэгорый у поўным аб'ёме. «У існуючых умовах карпарацыя "АТБ " працуе ў максімальна ўзмоцненым і мабілізаваным рэжыме. Крамы гандлёвай сеткі "АТБ " забяспечаны таварамі ўсіх катэгорый у поўным аб'ёме. Кампанія мае дастатковую колькасць таварных рэшткаў для забеспячэння спажывецкага попыту ў выпадку яго павелічэння», — адзначыў дырэктар па маркетынгу ў "АТБ-Маркет " Валерый Бондар на сваёй старонцы ў Facebook.

«Кіраўніцтвам кампаніі распрацаваны адпаведныя планы дзеянняў пры абвостраных сітуацыях, у першую чаргу ў раёнах прамога ўзброенага сутыкнення. Працуе створаны аператыўны штаб, праводзіцца пагадзіннай маніторынг падзей. Уведзеныя дадатковыя ўзмоцненыя меры бяспекі, у дачыненні да магчымай неабходнай эвакуацыі супрацоўнікаў кампаніі», — адзначылі ў"АТБ".

У «Сільпо» адзначаюць, што імкнуцца стварыць усе ўмовы, каб сёння максімум супермаркетаў сеткі працавалі ў звычайным рэжыме, аднак некаторыя крамы ўсё ж будуць зачыненыя.

«Мы працуем, каб пастаўляць тавары з нашых размеркавальных цэнтраў. Мы на сувязі з вытворцамі, каб забяспечыць пастаянныя пастаўкі прадукцыі. А таксама на сувязі з ТРЦ, каб нават пры закрыцці гандлёвага цэнтра, мы адкрылі "Сильпо". Самае важнае для нас — забяспечыць бяспеку нашых супрацоўнікаў і гасцей, таму некаторыя крамы сёння не будуць працаваць», — адзначылі ў «Сільпо».

На сайце «Ашан» адзначаецца, што іх крамы працягваюць працу, аб магчымых зменах графіка будуць паведамляць дадаткова.

«Дарагія нашы кліенты, у гэты цяжкі для краіны час мы працягваем працу нашых магазінаў дзеля вас. Сёння тысячы нашых калегаў выйшлі на працу, каб вы мелі бесперабойны доступ да прадуктаў. Мы будзем трымаць вас у курсе ўсіх магчымых змяненняў графіка працы», - гаворыцца ў паведамленні.

Банкі «Ощадбанк» і monobank заявілі аб працы ў звычайным рэжыме.

«Фінансавая ўстанова мае дастатковы запас ўстойлівасці і ліквіднасці, заклікае сваіх кліентаў не паддавацца паніцы і захоўваць спакой. Банк працягвае праводзіць безнаяўныя разлікі без абмежаванняў, падмацоўвае банкаматы наяўнымі, забяспечвае бесперабойную працу аддзяленняў», - гаворыцца ў паведамленні. «Ощадбанка»

У сваю чаргу monobank працуе ў звычайным рэжыме, пры гэтым будуць часова абмежаваныя крэдытныя ліміты.

14:21 Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон першых расійскіх жаўнераў

Вайскоўцы ўзялі ў палон першых расійскіх жаўнераў. Вайскоўцы 93 АМБР узялі ў палон двух расійскіх акупантаў з в/ч 91701 Ямпольскага мотастралковага палка, паведамляе галоўнакамандуючы УСУ.

pflyvcumii.jpg



Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны збілі тры варожыя расійскія верталёты каля аэрапорта Гостомель пад Кіевам. У Цэнтры стратэгічных камунікацый паведамілі, што над Межыгор'ям Кіеўскай вобласці збіты расійскі верталёт Ка-52.

Ўезд у Кіеў закрываюць. Сітуацыя ў горадзе неспакойная, чутныя выбухі. У чацвер, 24 лютага, з-за ўварвання Расіі закрываюць ўезд у Кіеў, выезд адкрыты.


14:13 Расійская тэхніка пайшла на прарыў у Кіеўскай вобласці

У Кіеўскай вобласці расійскія войскі пайшлі на прарыў дзяржаўнай мяжы. Вайсковая тэхніка ворага зайшла праз пункт пропуску «Вільча», паведамляе памежная служба Украіны. Памежнікамі разам з украінскімі вайскоўцамі прынялі бой.

Акрамя таго, па месцы дыслакацыі аддзела памежнай службы «Млачевка» Жытомірскага атрада ажыццёўлены абстрэлы з «Градаў». 

Памежныя падраздзяленні ў залежнасці ад сітуацыі перадыслакуюцца на запасныя пазіцыі і дзейнічаюць ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі Украіны і Нацгвардыяй.

У Броварах пад Кіевам у выніку расійскіх абстрэлаў загінулі шэсць чалавек, яшчэ 12 атрымалі раненні.

Пра гэта паведаміў гарадскі галава Бровараў Ігар Сапожка ў каментары «Грамадскаму».

«Пачалося ўсё з 5 раніцы, былі абстраляныя дзве вайсковыя часці, размешчаныя ў Броварах. Цяпер, паводле маёй інфармацыі, 6 загінулі, 12 параненыя, знаходзяцца ў шпіталях», — сказаў ён журналістам.






Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб усеагульнай мабілізацыі. Паводле заканадаўства, яна адбываецца па ўсёй тэрыторыі Украіны. Выгляд (адкрытая або прыхаваная), аб'ёмы, парадак і тэрміны правядзення мабілізацыі вызначае прэзідэнт.

Пры аб'яўленні ўсеагульнай мабілізацыі грамадзяне абавязаны з'яўляцца па выкліку ў тэрытарыяльны цэнтр камплектавання і сацпадтрымку для ўзяцця на ваенны ўлік ваеннаабавязаных або рэзервістаў.

Грамадзянам, якія знаходзяцца на ваенным уліку, з моманту аб'яўлення мабілізацыі забараняецца змена месца жыхарства без дазволу службовай асобы воінскай часці або тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання і сацпадтрымкі.

Не падлягаюць прызыву ваеннаабавязаныя:

  • забраніраваныя на перыяд мабілізацыі і ваенны час за органамі дзяржаўнай улады, іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага самакіравання, а таксама за прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі ў парадку, устаноўленым Кабінетам Міністраў Украіны;
  • прызнаныя згодна з вывадам ваенна-ўрачэбнай камісіі часова непрыдатнымі да воінскай службы па стане здароўя тэрмінам да шасці месяцаў (з наступным праходжаннем ваенна-ўрачэбнай камісіі);
  • жанчыны і мужчыны, на ўтрыманні якіх знаходзяцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (такія жанчыны і мужчыны могуць быць прызваныя на ваенную службу ў выпадку іх згоды і толькі па месцы жыхарства);
  • народныя дэпутаты Украіны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым.



    У Адэскай вобласці ў выніку ўдару па вайсковай часці загінулі 18 чалавек. Трагедыя адбылася ў вёсцы Ліпецкае Падольскага раёна. З-пад завалаў выратаваны 6 чалавек, шпіталізаваны ў Падольскую гарадскую бальніцу. Адзін з выратаваных, нажаль, сканаў у лякарні. Загінулі 18 чалавек (8 мужчын, 10 жанчын). Цяпер прадаўжаецца разбор завалаў, паведамляе Адэская аблдзяржадміністрацыя.

    Фота са старонкі Адэскай аблдзяржадміністрацыі ў Фэйсбуку

    Аляксандр Лукашэнка вывеў на мяжу з Украінай сілы спецаперацый. Як заявіў ён на сённяшняй нарадзе з сілавікамі, усяго на мяжу вылучаны "пяць батальённа-тактычных груп сіл спецыяльных аперацый". Акрамя іх на мяжы знаходзяцца падраздзяленні ДПК.

    «Пяць батальённа-тактычных груп сіл спецыяльных аперацый, узброеных да зубоў. Яны выведзены сёння ноччу, учора вечарам і дзяжураць па ўсім перыметры граніцы. Усе памежныя войскі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, як вам было даручана. Гэта мы закрылі ўсю мяжу», — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

    Лукашэнка прапанаваў сілавікам узмацніць заходнія кірункі. Ён лічыць іх найбольш небяспечнымі, таму прапанаваў удзельнікам нарады выпрацаваць захады па ўзмацненні мяжы з НАТА.

    Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан з-за маштабнага ўварвання Расіі ва Украіну склікаў тэрміновую сустрэчу ўсіх лідараў НАТА. Таксама Джонсан анансаваў, што абмяркуе сітуацыю з лідарамі краін Вялікай сямёркі. А яшчэ прэм'ер Вялікабрытаніі анансаваў зварот наконт расійскай агрэсіі да брытанцаў.

    «Гэта катастрофа для нашага кантынента», — ахарактарызаваў напад Расіі на Украіну Джонсан.

    

    

    Дзяржпагранкамітэт Беларусі інфармуе аб тым, што Украіна закрыла на нявызначаны тэрмін усе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

    Вяртанне беларускіх грамадзян праз украінска-беларускую мяжу магчыма праз украінскі пункт пропуску Выступавічы (Новая Рудня). Беларускі бок прадаўжае афармленне асоб і транспарту на граніцы з Украінай.

    Магчымасці выезду грамадзян Беларусі з Украіны праз іншыя пункты пропуску высвятляюцца.

    У праблемных сітуацыях з вяртаннем у Беларусь МЗС раіць кантактаваць з беларускімі дыпламатамі.

    Раней МЗС Беларусі рэкамендавала беларусам адмяніць паездкі ва Украіну да стабілізацыі абстаноўкі.

    Групоўкі Узброеных Сіл Украіны ўтрымліваюць абарону дзяржавы, паведамляе Генеральны штаб УСУ. У Чарнігаўскай вобласці ўдалося спыніць суперніка. Цяжкія баі вядуцца ў Харкаўскім кірунку і ў раёне правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл, дзе супернік панёс страты ў жывой сіле і тэхніцы. 

    Сіламі ўкраніскіх войскаў вернуты пад поўны кантроль гарады Марыупаль і Шчасце. Знішчаны не менш як 6 самалётаў, 2 верталёты і дзясяткі адзінак браніраванай тэхнікі ворага.

    Складаная сітуацыя на Херсонскім напрамку, аднак сілы абароны Украіны даюць адпор агрэсару.

    Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пацвердзіў гібель больш як 40 украінскіх ваенных.

    Украіна разрывае дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Пра гэта на брыфінгу заявіў Уладзімір Зяленскі.

    

    Таксама Уладзімір Зяленскі заклікаў жыхароў Расіі выйсці на пратэсты.

    «Усім, хто не страціў яшчэ сумленне, час выйсці і заявіць пратэст супраць гэтай вайны», — сказаў ён.

    

    Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з трансляцыі

    Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з трансляцыі

    Польшча адкрывае пункты прыёму бежанцаў на мяжы з Украінай.

    «У бліжэйшыя гадзіны ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах на польска-ўкраінскай мяжы будуць разгорнуты прыёмныя пункты», — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павел Шэфернакер.

    У пунктах будзе арганізавана харчаванне, медыцынская дапамога, а таксама давацца інфармацыя аб месцах магчымага размяшчэння ў Польшчы. На першым этапе будзе восем такіх пунктаў. Яны прызначаюцца для асоб, якія на бліжэйшыя гадзіны не маюць пацверджанага месца размяшчэння ў Польшчы.

    Таксама Польшча мае медыцынскі план на выпадак прыезду параненых.

    Літва ўводзіць надзвычайнае становішча праз напад Расіі на Украіну. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа. Цяпер яго павінен падтрымаць Сойм. Чакаецца, што прапанова прэзідэнта будзе разгледжана ў пятніцу.

    «Яшчэ сёння я падпісаў указ аб увядзенні надзвычайнага становішча, які будзе зацверджаны Соймам на яго пазачарговым паседжанні. З прычыны акалічнасцяў, якія склаліся, мы павінны прыняць юрыдычныя меры, перш за ўсё для ўмацавання нашай знешняй бяспекі», — заявіў Науседа, перадае Delfi.

    Ён таксама праінфармаваў, што Літва падасць запыт на актывацыю кансультацый па чацвёртым артыкуле НАТА. Раней аб такім жа кроку заявілі ў Польшчы.

    Прэзідэнт Літвы таксама заявіў аб тым, што Украіна не застанецца адна.

    У жылы дом у Чугуеве Харкаўскай вобласці патрапіў снарад, адбыўся пажар. У выніку выбуху загінуў непаўналетні хлопчык. Ёсць параненыя. Ратавальнікі эвакуіравалі 15 жыхароў дома.

    Ратавальнікам паведамілі аб пажары ў пяціпавярхоўцы ў Чугуеве прыкладна ў 8.23.

    Да моманту прыбыцця ратавальнікаў гарэлі балконы кватэр на другім і трэцім паверхах, а таксама кватэра на чацвёртым. Агульная плошча пажару склала прыкладна 100 квадратных метраў.

    У 9.50 лакалізавалі пажар, ратавальнікі працягваюць тушэнне.

    

    medium__1__1.jpg
    medium_16.jpg


    Таксама паведамляецца, што ва Умані Чаркаскай вобласці снарад патрапіў у цэнтральную частку горада. У выніку загінуў грамадзянскі мужчына, яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні.

    Сёння на нарадзе з сілавікамі Лукашэнка абверг удзел беларускіх войскаў у нападзе Расіі на Украіну. Аднак, па інфармацыі УНІАН, сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі ўдзельнічаюць у знішчэнні інфраструктуры ВСУ – зафіксаваны запуск ракеты з Магілёўскай вобласці.

    Верталёт з тэрыторыі Беларусі абстраляў украінскі пункт пропуску "Славуціч" у Чарнігаўскай вобласці.

     «Каля 09.40 з боку РБ верталёт без апазнавальных знакаў у раёне моста перад пунктам пропуску "Славуціч" зрабіў абстрэл направа і налева моста. Папярэдне пацярпелых няма», паведамляе Памежная служба Украіны.

    Дзяржаўная памежная служба Украіны выклала фота пасля, верагодна, ракетных абстрэлаў у Кіеўскай вобласці.


    Узброеныя сілы Украіны адбілі атаку расійскіх салдат у горадзе Шчасце Луганскай вобласці. Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і стратэгічнай бяспекі ў Facebook. Па даных штаба, украінскае войска знішчыла тэхніку суперніка і ліквідавала каля 50 расійскіх ваенных.

    У Луганскай вобласці зайшлі калоны расійскіх танкаў, перад якімі выставілі калоны аўтамабіляў белага колеру з сімволікай АБСЕ.

    У раёне населеных пунктаў Капані і Іванава Херсонскай вобласці ўкраінскія ваенныя вядуць бой. У раёне Скадоўска памежную камендатуру хуткага рэагавання абстрэльваюць з верталётаў.

    Цяпер вядома аб трох загінуўшых пагранічніках. Ёсць параненыя.

    У Луганскай вобласці на мяжы Чырвоная Талоўка, Мілава, Гарадзішча зайшлі калоны расійскіх танкаў, перад якімі выставілі калоны аўтамабіляў белага колеру з сімволікай АБСЕ, перадае ўкраінская служба «Радіо Свобода» са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў стварэнне антыпуцінскай кааліцыі, паведамляе Громадьске. У відэазвароце ён заявіў, што паразмаўляў з лідарамі заходніх краін, і яны пачынаюць ствараць антыпуцінскую кааліцыю.

    «Цяпер нас атакуюць не толькі бомбы, але і фэйкі. Важна атрымліваць праўду з афіцыйных крыніц. Сёння Расія прыступіла да ўварвання ва Украіну. Пуцін пачаў вайну з Украінай, з усім дэмакратычным светам. Ён хоча знішчыць маю дзяржаву, нашу дзяржаву, усё тое, што мы будавалі, дзеля чаго жывем. Звяртаюся да ўкраінскіх вайскоўцаў: мы ведаем усю сілу ВСУ. Вы нязломныя, вы ўкраінцы. Звяртаюся да ўсіх украінцаў, якія зараз на нашай зямлі: не паддаемся паніцы, робім усё, што трэба для падтрымкі. Да ўсіх украінцаў за мяжой: мы згуртаваная сіла, зараз вы нам вельмі патрэбныя», — гаворыцца ў звароце.

    Зяленскі заявіў, што ўжо паразмаўляў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, прэм'ерам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, кіраўніком Еўрасавета Шарлем Мішэлем, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

    «Мы пачынаем стварэнне антыпуцінскай кааліцыі», – сказаў Зяленскі.

    Ён заклікаў сусветных лідараў увесці санкцыі супраць Пуціна і пачаць маштабную абаронную падтрымку Украіны. А таксама заклікае «закрыць для агрэсара паветраную прастору над Украінай».

    Абстрэлы Украіны вядуцца і з тэрыторыі Беларусі. Украінскія памежнікі раніцай 24 лютага падвергліся абстрэлу з тэрыторыі Беларусі. Былі ўжытыя артылерыя, цяжкая тэхніка і стралковая зброя.

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў у краіне ваеннае становішча.

    Між тым Расія нанесла ракетныя ўдары па шматлікіх ваенных аб'ектах Украіны. Ракетныя ўдары нанесеныя па цэнтрах ваеннага кіравання, аэрадромах, ваенных складах, па Кіеву, Харкаву, Дняпры. Ідуць артылерыйскія абстрэлы мяжы.

    Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сёння ўначы прасіў Пуціна не нападаць на Украіну. Ён назваў тое, што адбываецца, самым сумным момантам у яго кар'еры на пасадзе кіраўніка арганізацыі і заклікаў Маскву вярнуць войскі, каб не дазволіць здарыцца "найгоршай з пачатку стагоддзя вайне ў Еўропе".