Генсек ААН — Расіі: Вярніце войскі, каб не здарылася найгоршая з пачатку стагоддзя вайна ў Еўропе
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сёння ўначы прасіў Пуціна не нападаць на Украіну.
![000026_1607697800_419800_big.jpg 000026_1607697800_419800_big.jpg](/img/v1/images/000026_1607697800_419800_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў тое, што
адбываецца, самым сумным момантам у яго кар'еры на пасадзе кіраўніка
арганізацыі і заклікаў Маскву вярнуць войскі, каб не дазволіць здарыцца "найгоршай
з пачатку стагоддзя вайне ў Еўропе".
Літаральна некалькі гадзін таму Антоніу Гутэрыш, — яшчэ да таго, як стала вядома пра "спецаперацыю на Данбасе" , — звярнуўся з асабістым заклікам да Уладзіміра Пуціна з просьбай даць свету шанец на мір і не нападаць на Украіну.
Паводле ВВС