Расійскі рубель упаў да гістарычных мінімумаў: еўра вышэй 100 рублёў, долар амаль 90

Курс долара і еўра да расійскага рубля раніцай у чацвер вырас амаль на 10% і дасягнуў гістарычных максімумаў. Маскоўская біржа паведаміла пра прыпыненне ўсіх таргоў.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg

Да 9 гадзін раніцы па маскоўскім часе курс еўра пераадолеў адзнаку ў 100 рублёў, а долар амаль дасягнуў 90 рублёў.

Маскоўская біржа каля 8 раніцы прыпыніла таргі на ўсіх рынках на фоне навін аб ваеннай аперацыі Расіі ў Данбасе. У 10: 00 Таргі аднавіліся.

Адразу пасля адкрыцця індэкс РТС апусціўся ніжэй за 1000 пунктаў упершыню з красавіка 2020 года, а індэкс Маскоўскай біржы — ніжэй 2700 пунктаў упершыню з лістапада 2020 года.

Акцыі найбуйнейшых расійскіх кампаній на адкрыцці таргоў таксама абваліліся: у прыватнасці, паперы Сбера ўпалі на 10,8%, Нарнікеля — на 12,4%, Газпрама — на 11,5%. Далей падзенне працягнулася.

Стан на 11 гадзін раніцы. Табліца rian_ru

Стан на 11 гадзін раніцы. Табліца rian_ru

Цэнтрабанк тым часам паведаміў пра пачатак валютных інтэрвенцый для падтрымання курсу рубля.

Паніка на рынках пачалася пасля таго, як у ноч на 24 лютага прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку “спецаперацыі” ва Украіне.

На гэтых навінах абрынуліся ўсе расійскія актывы, а каціроўкі нафты ўзляцелі вышэй за 100 долараў за барэль з-за асцярогі перабою з пастаўкамі.

Кошт газу ў Еўропе пры адкрыцці біржаў узляцеў да 1400 долараў за тысячу кубаметраў.

Паводле www.bbc.com