Улезлі ў вайну: долар падаражэў да амаль 2,8 беларускіх рубля
Таргі БВФБ у чацвер 24 лютага пасля нападу Расіі на Украіну скончыліся рэзкім зніжэннем беларускага рубля да еўра і долара.
Долар сёння падаражэў на 5,9%, або на 15,58 капейкі, да 2,7977 рубля, піша REFORM.by.
Еўра вырас на 4,78%, або на 14,3 капейкі, да 3,1375 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 3,1%, або на 10,35 капейкі. 100 Расійскіх рублёў ацанілі ў 3,2391 рубля.
Пасля рэзкага роста курса долара і еўра чытачы паведамляюць пра чэргі ў банкаматы і абменнікі. У некаторых банкаматах скончыліся і долары, і рублі.
Некаторыя банкі абмежавалі выдачу валюты, некаторыя мабільныя дадаткі банкаў не працуюць.