Напад Расіі на Украіну: абстрэлы вядуцца і з тэрыторыі Беларусі
Украінскіх памежнікаў раніцай 24 лютага абстралялі з тэрыторыі Беларусі.
![Фота: абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі вядуцца з Беларусі (facebook.com) Фота: абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі вядуцца з Беларусі (facebook.com)](/img/v1/images/_facebook_com_mod_mil_rus111_1_650x410_1_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі вядуцца з Беларусі (facebook.com)
Украінскія памежнікі раніцай 24 лютага падвергліся абстрэлу з тэрыторыі Беларусі. Былі ўжытыя артылерыя, цяжкая тэхніка і стралковая зброя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны (ДПСУ).
Як адзначылі ў ДПСУ, каля 05:00 дзяржаўная мяжа Украіны падвергнулася нападу расійскіх войскаў. Пры гэтым іх падтрымала Беларусь. Таксама зафіксавана праца дыверсійна-разведвальных груп.
Напады на памежныя падраздзяленні і кантрольна-прапускныя пункты адбываецца з ужываннем артылерыі, цяжкай тэхнікі і агнястрэльнай зброі. Абстрэлы зафіксаваныя ў Луганскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцях, а таксама з тэрыторыі Крыма.