Зяленскі абвясціў ваеннае становішча ва Украіне

Уладзімір Зяленскі раніцай у чацвер, 24 лютага, выступіў з тэрміновым зваротам да ўкраінцаў у сувязі з нападам расійскай арміі на Украіну.

upload_2022_02_02t103646z_1604712488_rc2mbs9s02xj_rtrmadp_3_ukraine_crisis_netherlands_pic_32ratio_900x600_900x600_83441.jpg

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія ажыццявіла ўдары па ўкраінскай ваеннай інфраструктуры і памежніках.

"Паважаныя грамадзяне Украіны, сёння рана раніцай прэзідэнт Пуцін абвясціў правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі на Данбасе. Расія нанесла ўдары па нашай ваеннай інфраструктуры і памежніках", — сказаў Зяленскі.

Па яго словах, у многіх гарадах краіны былі чутныя выбухі. Зяленскі дадаў, што ў краіне будзе ўведзена ваеннае становішча.

Украінскі прэзідэнт распавёў, што ўжо правёў тэлефонную размову з амерыканскім калегам Джо Байдэнам і папрасіў украінцаў заставацца дома.

"Без панікі — мы моцныя. Мы ўсіх пераможам. Слава Украіне!" — рэзюмаваў украінскі прэзідэнт.