«У Данбасе нашы ўзброеныя сілы дзейнічаюць выдатна». Уладзімір Зяленскі выступіў з чарговым зваротам
Прэзідэнт Украіны сёння рэгулярна звяртаецца да сваіх грамадзян з нагоды вайны, якую пачала Расія. Чарговы выступ адбыўся ўвечары.
«Паважаныя грамадзяне Украіны, тое, што мы чуем
сёння-гэта не проста выбухі ракет і гул авіяцыі, — сказаў Уладзімір Зяленскі. — Гэта гук новай жалезнай заслоны, якая апускаецца і закрывае Расію ад цывілізаванага свету. Наша нацыянальнае
заданне — каб гэтая заслона праходзіла не па нашай ўкраінскай тэрыторыі, а дома ў
расіян.
У Данбасе нашы ўзброеныя сілы дзейнічаюць на выдатна.
Найбольш праблемная сітуацыя сёння ў нас на пад'ездах да
Херсона, таксама расійскія войскі спрабуюць прайсці з Крыма ў Мелітопаль.
Узброеныя сілы Расіі працуюць у Чарнігаўскай вобласці, але там ёсць, каму
трымаць абарону.
У палон захопленыя расійскія байцы, некалькім з іх нашы
медыкі аказваюць дапамогу. Мы бачым, што многія расіяне шакаваныя тым, што
адбываецца. Некаторыя расіяне ўжо заяўляюць у сацсетках, што яны супраць вайны.
Мы гэта бачым, але ўрад РФ наўрад ці гэта ўбачыць.
Прашу, калі вы нас чуеце, калі вы нас разумееце, калі вы
разумееце, што наступаеце на незалежную краіну, калі ласка, выходзьце на
плошчы, звяртайцеся да прэзідэнта сваёй краіны. Мы — украінцы, мы знаходзімся на
сваёй зямлі. Вы — расіяне, цяпер вашыя ваенныя пачалі вайну.
Усё, што было зроблена Расіяй з 2000 года, можа быць цяпер спалена ў прамым эфіры, на вачах ва ўсяго свету. Паважаныя сусветныя лідары, лідары вольнага свету, калі вы сёння нам не дапаможаце, калі вы магутна не дапаможаце Украіне, то заўтра вайна пастукае ў вашы дзверы».