Украіна разрывае дыпламатычныя адносіны з Расіяй

Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй пасля нападу расійскіх войскаў раніцай 24 лютага.

zjalenski_1.jpg

Пра разрыў дыпламатычных адносінаў з Расіяй заявіў у чацвер, 24 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Мы разарвалі дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Украіна абараняецца і не аддасць свабоду, што б там ні думалі ў Маскве. Расія подла, самазабойча, напала на нашу краіну, як гэта зрабіла Германія ў Другой сусветнай. Расійская дзяржава стаіць на шляху зла, але многае залежыць ад расійскага народа. Грамадзяне самі будуць выбіраць, на якім шляху кожны з іх асабіста. Хто не страціў сумленне — час выходзіць на пратэсты супраць вайны з Украінай", — сказаў ён у відэазвароце.

"Узброеныя Сілы Украіны вядуць сапраўды цяжкія баі, адбіваючы атакі на Данбасе ў іншых рэгіёнах на ўсходзе, на поўначы, на поўдні. Вораг панёс сур'ёзныя страты, стратаў у ворага будзе яшчэ больш. Яны прыйшлі на нашу зямлю", — сказаў Зяленскі.

"Я хачу сказаць, што мы здымаем санкцыі з усіх грамадзян Украіны рашэннем СНБА, якія гатовыя са зброяй у руках абараняць нашу дзяржаву ў складзе тэрытарыяльнай абароны", — заявіў прэзідэнт.

Ён паведаміў, што Украіна атакаваная на зямлі і на паветры, армія стрымлівае ворага і ёй зараз патрэбна падтрымка насельніцтва.

Паводле korrespondent.net