Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб усеагульнай мабілізацыі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб усеагульнай мабілізацыі.

screenshot_12_38.png

Такое рашэнне было прынятае з-за нападу Расіі раніцай 24 лютага на Украіну.

Пра гэта паведамляюць украінскія журналісты РБК-Україна са спасылкай на сайт Рады.

На сайце парламента з'явіўся законапраект Аб зацвярджэнні ўказа прэзідэнта Украіны "Аб агульнай мабілізацыі". Яго нумар-7113.