«Гэтая вайна такой уласцівасці, што для Расіі ў ёй не можа быць перамог»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» расказвае, чаму ўварванне Расіі ва Украіну не можа быць паспяховым у прынцыпе. А таксама пра тое, што беларускім хаўруснікам прыйдзецца з’есці «гэтую кашу на пару з саюзнікам да самай апошняй лыжкі».

62173c11b12c362173c11b12c4164568987362173c11b12c162173c11b12c2.jpg


Ох, не пра гэта я хацеў табе сёння пісаць. Пра гэта я б увогуле не хацеў пісаць. І не толькі сёння. І, насуперак усім прыкметам, спадзяваўся, што не давядзецца. Але вось сёння ноччу Расія ўсё-ткі пачала вайну супраць Украіны. І пачала ў самым горшым яе варыянце — з абстрэлам гарадоў, бамбёжкамі і поўнамаштабным уварваннем.

Нават не магу ўявіць, што сабе думаюць расійскія ўлады. Таму што гэта цяжка сабе ўявіць знаходзячыся ў здаровым розуме. Савецкі Саюз, у якога былі рэсурсы і якая-ніякая, але аб'ядноўваючая ідэя, не перажыў вайну ў Афганістане. І я не вельмі разумею, на якой падставе расійская ўлада спадзяецца перажыць вайну ва Украіне. Таму што ў Афганістане была чужая вайна, якую можна было весці абмежаваным кантынгентам войскаў і абмежаванымі рэсурсамі.

У вайны ва Украіне няма шанцаў застацца чужым. Грамадзяне Расіі адчулі яе наступствы з першых хвілін пасля пачатку, і чым далей, тым горш будуць гэтыя адчуванні. Нават калі вайна пойдзе па тых планах, якія расійскія генералы сабе запланавалі. А яна ж не пойдзе па плане. Войны ніколі не ідуць па плане. А гэтая вайна такой уласцівасці, што для Расіі ў ёй не можа быць перамог. А наступствы кожнай няўдачы будуць памнажацца стокроць. Таму што нават у Расіі мноства людзей не будуць радавацца яе перамогам. А ад жадаючых парадавацца няўдачам не будзе адбою.

У Савецкага Саюза, акрамя рэсурсаў і ідэй, быў Варшаўскі дагавор і мір, падзелены прыкладна напалам халоднай вайной. Для гэтай вайны Расія не знайшла сабе хаўруснікаў. І ніякай АДКБ у здаровым розуме не выступіць на яе баку.

За адзіным, вядома, выключэннем. Таму што беларускія ўлады паставілі сябе ў такое становішча, калі выбіраць ім ніхто нават не прапаноўвае. Вось на сёння сёй-той планаваў вялікую размову са сваімі журналістамі. І, вядома, калі б ён загадзя ведаў аб планах саюзніка, то наўрад ці б задумаў гэта, не занадта дарэчнае ў бягучых абставінах, мерапрыемства. А раз задумаў, значыць, нічога не ведаў. Значыць, саюзнік не раіўся, не пытаўся на ягонае меркаванне і не інфармаваў загадзя аб тым, што ён збіраецца зрабіць. А проста паставіў перад фактам пачатку вайны тэлефонным званком у пяць раніцы.

Але ніхто, вядома, не стане зараз разбірацца ў гэтых складаных абставінах і ўваходзіць у далікатнае становішча беларускіх уладаў. Тым больш, што ніхто з іх у гэта палажэнне не цягнуў. Яны ўвайшлі ў яго самі і на першым часе нават з захапленнем і энтузіязмам. Так што, хоць і не беларускія ўлады заварылі гэтую кашу ім прыйдзецца яе з'есці на пару з саюзнікам да самай апошняй лыжкі.