“Танных прадуктаў з Беларусі нам не трэба”

Малочны канфлікт, што разгарэўся паміж Беларуссю і Расіяй, мала каго пакінуў абыякавым. Шмат хто з высокапастаўленых чыноўнікаў выказаўся на гэты конт, шмат хто яшчэ выкажацца. Прапануем вашай увазе некаторыя цытаты — без купюр і каментараў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

Малочны канфлікт, што разгарэўся паміж Беларуссю і Расіяй, мала каго пакінуў абыякавым. Шмат хто з высокапастаўленых чыноўнікаў выказаўся на гэты конт, шмат хто яшчэ выкажацца. Прапануем вашай увазе некаторыя цытаты — без купюр і каментараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
— Нам гавораць: “Беларуская прадукцыя занадта танная, вы збіваеце нам кошты на ўнутраным рынку. Я спытаў Пуціна: “Вы што, перакармілі рускі народ танным беларускім малаком і мясам? Вашы людзі, якія лічаць капейкі, імкнуцца купіць нашы танныя прадукты. Рабіце свае прадукты таннымі. А нам адказваюць: “Не, танных прадуктаў з Беларусі нам не трэба. Вы сваім дэмпінгам абваліце наш рынак. Але чаму расійскія сельгаспрадукты дарагія? Ды таму, што на іх уздымаюць кошты вашы пасярэднікі, вашы сельскагаспадарчыя алігархі. Менавіта ім невыгодныя танныя беларускія прадукты. Чаму расійскія службоўцы не пазбавяцца ад пасярэднікаў паміж сялянскай гаспадаркай і крамай? Ды таму, што там у вас гуляюць вялікія грошы, і службоўцы ведаюць пах гэтых грошай. Чаму не вярнуцца да досведу Савецкага Саюза? Мы тады сваім харчаваннем падтрымлівалі Маскву і Ленінград, і ўсе заходнія вобласці Расіі. Не, не хочуць вярнуцца. Таму што няма адкатаў. У нас не можа быць адкатаў, у нас дзяржаўная форма ўласнасці. А ў вас адкаты. І кошты на прадукты залімітавыя. І завозіце палову харчавання з-за мяжы. Чаму ж не хочаце купіць у нас якаснае і таннае? Мы праводзім у Маскве кірмашы і пад іх імкнёмся вывезці вялізную колькасць тавараў. Дзве гадзіны гандлю — і масквічы ўсё змятаюць. Таму што без пасярэднікаў, таннае і вышэйшай якасці. Такім чынам, з-за сталых перашкодаў мы знізілі таваразварот з Расіяй з 85 да 47 працэнтаў. Гэту розніцу мы перакінулі ў іншыя краіны не таму, што хацелі, а таму, што Расійская Федэрацыя выцесніла нас са свайго рынку.
Віцэ-прэм’ер Расійскай Федэрацыі Сяргей Сабянін:
— Беларускі бок залішне палітызуе гэта пытанне і робіць вельмі некарэктныя заявы.
Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін:
— М-да, некарэктныя... Нядобра... Але крыўдзіцца не трэба. Крызіс... Стамляльнасць... Стрэсы... Нам самім трэба быць больш акуратнымі ў выказваннях, нават калі мы лічым, што маем рацыю. Трэба ведаць, што мы гаворым і дзе мы гаворым, і праяўляць стрыманасць. Я выхоўваўся на Ленінградскай вуліцы, і ў нас у двары ў такіх выпадках гаварылі: хто як абзываецца, той так і называецца. А ў палітыцы такі падыход не прыняты.
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў:
— Я спажываю малочныя прадукты, вырабленыя ў Беларусі. Дзе вы тут бачыце калізію? За першы квартал бягучага года з Беларусі ў Расію паступіла малочнай прадукцыі ў пералічэнні на малако на 37 працэнтаў больш, чым летась. Хіба гэта калізія? Гэта рэаліі. Галоўнае, безумоўна, абарона спажыўцоў, каб не атруціліся людзі, каб з імі нічога не здарылася, каб куплялі прадукцыю больш якасную. Адносіны паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі акрамя як добрымі не назавеш. Усё ідзе сваёй чаргой. Але прэсе заўсёды цікава мусіраваць гарачыя факты. Я ледзь не захлынуўся ўжо ў гэтым малацэ, па праўдзе кажучы.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў:
— Зараз пры рашэнні папярэдняй праблемы ўзнікае новая. Усё робіцца для таго, каб беларуская прадукцыя не пайшла на расійскі рынак. Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам. У першы раз мы чакалі тры дні, калі нас прыме кіраўнік Расспажыўнагляду. Зараз нас спачатку прынялі добра, мы вызначылі парадак дзеянняў для таго, каб пачаліся пастаўкі беларускай прадукцыі. Сёння дамовіліся сустрэцца і падпісаць неабходныя пратаколы. Аднак раніцай было заяўлена, што наша дэлегацыя чамусьці нелегітымная. Хоць у нас ёсць усе дакументы і паўнамоцтвы. У другой палове дня ў Расспажыўнаглядзе нам ніхто не адказваў нават на тэлефонныя званкі. Мы прыехалі сюды, нікога няма, на нашы просьбы звязацца з кіруючымі асобамі адказ быў адзін: яны не даступныя.
Міністр аграрнай палітыкі Украіны Юрый Млынар:
— Я лічу, што сёння ёсць магчымасць павелічэння экспартных паставак з украінскіх прадпрыемстваў, калі расійскі бок прадэманструе такое запатрабаванне. Гэта каля 20 прадпрыемстваў, якія маюць права на экспарт прадукцыі і праінспектаваныя расійскімі інспектарамі. Я думаю, што або пастаўкі гэтых прадпрыемстваў можна павялічыць, або можна прымаць рашэнні па тых прадпрыемствах, якія былі праінспектаваныя, але па якіх пакуль не прынята рашэнне.
Паводле “Завтра, “Росийской газеты, інформагенцтваў БЕЛТА, “РИА Новости, уласнай інфармацыі