Усе мяркуюць, а Лукашэнка вырашае
Пасля абвастрэння беларуска-расійскіх адносінаў многія ўхапіліся за ідэю, што змены ўлады ў Беларусі адбудуцца пад патранажам Крамля. “Ці мае пад сабой грунт гэта ідэя? — запыталася журналістка «НЧ» Вольга Хвоін у эксперта Рамана Якаўлеўскага.
Пасля абвастрэння беларуска-расійскіх адносінаў многія ўхапіліся за ідэю, што змены ўлады ў Беларусі адбудуцца пад патранажам Крамля. “Ці мае пад сабой грунт гэта ідэя?
— запыталася журналістка «НЧ» Вольга Хвоін у эксперта Рамана Якаўлеўскага.
— Крэмль, як і Захад, нічога за беларусаў рабіць не будуць і не змогуць зрабіць. Дапамагчы могуць, але не больш. Што тычыцца электаральнай кампаніі, то я асабіста лічу, што гэта
мерапрыемства пад назвай «выбары». Звярніце ўвагу, Аляксандр Лукашэнка ездзіць па Беларусі і раздае загады на некалькі гадоў наперад. То бок ён нават не думае пра сыход. Адзінае,
што магчыма, гэта — другі тур выбараў. Але не думаю, што Лукашэнка тое дапусціць. Інтрыга толькі ў тым, колькі каму працэнтаў намалююць.
Дарэчы, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына нагадала, што прадстаўнікі кандыдатаў не змогуць увайсці ў камісіі, якія займаюцца падлікам галасоў, бо розніца ў рэгістрацыі членаў камісій і кандыдатаў
— 15 дзён. Вось так вынаходзяць для сябе вышэйшую матэматыку. Увогуле, што тычыцца выбараў і развіцця сітуацыі, то ўсе мяркуюць, а Лукашэнка вырашае. Гэта тычыцца і Масквы. Масква ўжо
прызнае сваю памылку ў тым, што яна размаўляла толькі з Лукашэнкам, а трэба было шырэй, шукаць прарасійскі настроеных сярод наменклатуры. Тая параза, якую Крэмль у свой час пацярпеў ва Украіне, калі
наслаў сваіх паліттэхнолагаў, мазгаведаў, сведчыць, што ў Расіі ёсць фізічная сіла, але бракуе інтэлектуальнай, аналітычнай, не хапае і аб’ектыўнай інфармацыі пра сітуацыі ў краіне.
Я згодны з Вінцуком Вячоркам, што гэтая перамога для першага прэзідэнта Беларусі можа стаць піравай. Калі кошт на газ будзе падняты да 250 долараў, то гэта пацягне за сабой рост цэн і гэтак далей.
Дабрабыт, які базуецца на танных энерганосьбітах, хісткі, а гэта каталізатар да сацыяльнага выбуху. Калі гаварыць пра апазіцыю, то яна цяпер у нездавальняючым стане, максімальна раздробленая. Думаю,
варта прыняць да ўвагі, што гады два таму гэты раздрай быў здзейснены досыць прафесійна.
— Такая колькасць кандыдатаў, якая ўжо існуе сёння, прывядзе да распылення галасоў, і другога туру не спатрэбіцца. І ўсё будзе на законных падставах.
— Я б нагадаў, што ў 1937 годзе ўсіх расстрэльвалі па закону. Іншая справа, як гэта карэлявалася з правам. Заканадаўчая база ў Беларусі створаная для рэжыму, але ці адпавядае яна міжнародным
стандартам, абавязальніцтвам? Напрыклад, былі заявы, што не існуе агульнапрынятых стандартаў выбараў АБСЕ, а наконт грамадзянскай супольнасці Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што гэта розныя
аб’яднанні кшталту філатэлістаў і рыбаловаў, а таксама мясцовыя саветы, пра рэальную функцыю якіх забыліся.
Адным з інструментаў пераменаў рукамі беларусаў можа быць варыянт, які сфармуляваў Пуцін: «Мы не будзем умешвацца. Беларусы самі разбяруцца». Я гэта ўспрымаю і так: бізнесменам
беларускага паходжання, якія працуюць у Расіі, Крэмль фактычна дазволіў падтрымку сілаў, што могуць прывесці да пераменаў унутры нашай краіны. Я паважаю грамадзянскую пазіцыю шматлікіх кандыдатаў на
пасаду прэзідэнта. Але ўсё, што адбываецца, разглядаю як палітычную батлейку. Не там ляжаць ключы. Без існай наменклатуры наўрад нешта адбудзецца. Бо не толькі ў Маскве ад Лукашэнкі стаміліся.
Аляксандр Лукашэнка гаворыць пра лён і пытаецца ў чыноўнікаў, якая ў іх пасцельная бялізна, то што гэта за жарты? Прэм’ера Сідорскага я б не разглядаў як флагмана апазіцыйных настрояў у
наменклатуры. Мяркую, што ў пераходны перыяд да свабодных выбараў можа аб’явіцца нехта з беглых генералаў, што апынуліся ў Маскве. Напрыклад, былы шэф КДБ Уладзімір Мацкевіч, які
з’ехаў пасля скандалу са справаю зніклых апазіцыйных дзеячаў.
P.S. Поўны варыянт аналізу палітычнай сітуацыі Раманам Якаўлеўскім чытайце ў наступным нумары