Вертыкаль не гатовая да дыялогу
Яраслаў Раманчук адмовіўся ўдзельнічаць у наступных пасяджэннях групы, што распрацоўвае план дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу Беларусі.
Міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Андрэя Яўдачэнкі, куды ўключылі незалежных экспертаў — дырэктара лабараторыі “Новак Андрэя
Вардамацкага і кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслава Раманчука, — была створана 31 снежня 2008 года. Праз месяц працы ў камісіі Яраслаў Раманчук прыйшоў да высноў, што
наяўнасць у ёй альтэрнатыўных чыноўнікам экспертаў насамрэч не патрэбная.
Яраслаў Раманчук адмовіўся ўдзельнічаць у наступных пасяджэннях групы, што распрацоўвае план дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу Беларусі.
Міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Андрэя Яўдачэнкі, куды ўключылі незалежных экспертаў — дырэктара лабараторыі “Новак Андрэя
Вардамацкага і кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслава Раманчука, — была створана 31 снежня 2008 года. Праз месяц працы ў камісіі Яраслаў Раманчук прыйшоў да высноў, што
наяўнасць у ёй альтэрнатыўных чыноўнікам экспертаў насамрэч не патрэбная.
“Я на сабе адчуў, што вертыкаль не гатовая да канструктыўнага дыялогу, не гатовая да дыялогу ўвогуле, — заявіў Яраслаў Раманчук. — Відавочна, акцэнт быў зроблены на тое,
што мы папросту нічога не падрыхтуем, скажам, што грошы не плацяць, таму мы нічога і не робім. Але калі Міністэрства замежных спраў прапанавала свой план, мы за суткі падрыхтавалі свае напрацоўкі. У
канчатковым плане МЗС нічога з нашых прапаноў не было ўлічана.
У падрыхтаваным Раманчуком, Вардамацкім і іншымі экспертамі плане дзеянняў звяртаецца ўвага на тое, што краінавы маркетынг — гэта не лабізм пэўных прадпрыемстваў і тавараў, не падмена
маркетынгавых дзеянняў дзяржаўных або прыватных кампаній. З улікам паглыблення крызісных з’яваў у сусветнай эканоміцы і іх уплыву на эканоміку Беларусі, а таксама вышэйпералічаных
асаблівасцяў, краінавы маркетынг Беларусі павінен быць маркетынгам карэкцыі негатыўных момантаў знешняга іміджу краіны.
На пасяджэнні камісіі 26 студзеня Яўдачэнка прадставіў свой праект плану краінавага маркетынгу. Паводле слоў Раманчука, дакумент мае шэраг сур’ёзных недахопаў, якія робяць працу па
эфектыўным краінавым маркетынгу немагчымай. Не падаўшы пераканаўчых аргументаў на карысць свайго праекту, Яўдачэнка прапанаваў занесці свае прапановы ад імя ўсёй групы.
Сваімі высновамі пра працу камісіі Яраслаў Раманчук падзяліўся з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталляй Пяткевіч —
дзяржслужбоўцам былі накіраваны адпаведныя лісты.
“За ўвесь час працы камісіі яе старшыня Яўдачэнка правёў толькі два пасяджэнні, — гаворыцца ў лісце. — Першае было азнаямляльным. Не была забяспечаная сувязь і інфармацыйны
абмен паміж сябрамі групы. Не быў зацверджаны рэгламент працы і прыняцця рашэнняў. Мая просьба падаць кантактную інфармацыю ўсіх сябраў групы была адхіленая. Мною і яшчэ чатырма маімі калегамі з
дадзенай камісіі ў МЗС была падрыхтаваная канцэпцыя прапанаванага дакумента. За гэты час не было распачата ніводнай спробы абмеркаваць нашы прапановы.
“З прынцыповых меркаванняў я на Яўдачэнку ніколі не працаваў і працаваць не буду, — заявіў кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук. — Абсурднасць
сітуацыі ў тым, што МЗС збіраецца прапаноўваць канцэпцыю краінавага маркетынгу пад структуру, якая яшчэ практычна не створаная і мандат якой не зацверджаны. То бок нацыянальнае інвестыцыйнае
агенцтва, якое ў нас існуе, мусіць кіраваць і прыватызацыяй, і інвестыцыямі, і ўсім-усім. Як можна ствараць канцэпцыю пад неіснуючую арганізацыю, як рабіць план пад канцэпцыю, якой няма, я таксама не
ведаю. Таму я не бачу сэнсу знаходжання ў гэтай камісіі. Калі ўлады так бачаць супрацоўніцтва з незалежнай экспертнай супольнасцю, то натуральна, што гэта прафанацыя, галачка і нічога
больш.
Спробы нешта змяніць у краіне эксперт назваў “першым блінам, які выйшаў камяком. Яраслаў Раманчук лічыць, што ў Беларусі засталося каля трох месяцаў часу, пасля давядзецца прымаць
“сур’ёзныя рашэнні. “Мы адкрытыя для дыялогу ў імя Беларусі, а не ў імя Яўдачэнкі, Лукашэнкі ці Сідорскага, — падкрэсліў Яраслаў Раманчук.