У Мінску з'явіцца помнік Каліноўскаму?

У новым плане забудовы вуліцы Каліноўскага прадугледжаная мемарыяльная зона з помнікам герою Паўстання 1863 года, паведамляе «Наша Ніва».

Каліноўскі на стыкеры беларускіх фанатаў

Каліноўскі на стыкеры беларускіх фанатаў

Праект забудовы, распрацаваны «Мінскграда», вынесены на грамадскае абмеркаванне. У камітэце архітэктуры і горадабудавання Мінгарвыканкама паведамілі, што калі праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, то, значыць, ён ужо быў узгоднены. Аднак помнік можа і не з’явіцца.


Дэтальны план забудовы — гэта, скажам так, дакумент пра стратэгію развіцця, кірунак развіцця тэрыторыі. І ў такіх дакументах помнікі не пазначаюць, — патлумачыла Іна Вабішчэвіч, начальнік аддзела гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання камітэта архітэктуры. — Узгадненне і ўсталяванне помніка праходзіць зусім па-іншаму, яно не мае дачынення да дэтальнага плана забудовы, яно можа праходзіць пазней ці нават паралельна і незалежна ад яго.


dfe4f064cba9635a912dbfc4b0b3f9ed_z2nm8.jpeg


Яшчэ адзін цікавы момант — па словах Вабішчэвіч, кожны помнік, які ставяць у гонар нейкай асобы спачатку павінен атрымаць «дабро» ад прэзідэнта. Толькі калі Лукашэнка не выкажацца супраць, тады пачынаецца праца. Што ж тычыцца нейкай працы па ўсталяванні помніка Каліноўскага, то ва ўпраўленні па ідэалагічнай працы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама паведамілі, што нічога не чулі пра гэта.
У «Мінскграда» падрабязнасці з’яўлення помніка ў сваім праекце пакуль не каментуюць.
Нагадаем, што кампанія па зборы подпісаў праходзіла яшчэ ў 2013 годзе. Тады за неабходнасць устаноўкі помніка Каліноўскаму выказаліся амаль 4 тысячы чалавек. Але Мінгарвыканкам адказаў, што на адзін з дамоў па вуліцы Каліноўскага вярнулі мемарыяльную дошку, таму ўсталёўваць помнік ужо «немэтазгодна».

«Наша Ніва»