Захад: дакументацыя і прымірэнне
Як гэта часта здараецца ў сучасным Берліне, мы шпацыруем па былой заходняй частцы, а ў пары метрах злева ад нас – забудовы ўсходняй. Пасярэдзіне – парослы бур’янам пустыр. Гэта вуліца Бернаўэр штрасэ, якую ўлады горада пастанавілі ператварыць у запаведнік Берлінскага мура. Хутка тут адновяць больш за паўкіламетры фартыфікацый. “Тут я цяпер жыву! – паказвае руская дзяўчына Насця на высокі дом, які вытыркае пасярод вуліцы, як самотнае дрэва на тапаграфічнай мапе, як зуб на дзясне старога.
Як гэта часта здараецца ў сучасным Берліне, мы шпацыруем па былой заходняй частцы, а ў пары метрах злева ад нас – забудовы ўсходняй. Пасярэдзіне – парослы бур’янам пустыр. Гэта вуліца Бернаўэр штрасэ, якую ўлады горада пастанавілі ператварыць у запаведнік Берлінскага мура. Хутка тут адновяць больш за паўкіламетры фартыфікацый. “Тут я цяпер жыву! – паказвае руская дзяўчына Насця на высокі дом, які вытыркае пасярод вуліцы, як самотнае дрэва на тапаграфічнай мапе, як зуб на дзясне старога.
(У 1990-я гады пастар Манфрэд Фішар і яго парафіяне абаранялі ад разбурэння адрэзак Берлінскага муру ў іх квартале – былым французскім сектар Заходняга Берліна)
Насця паведамляе, што да 1989 году яе дом, які цудам ацалеў падчас зачысткі памежнай тэрыторыі, шчыльна прылягаў да Мура з усходняга боку. Выносячы смецце, сённяшнія жыхары могуць памацаць
умураваныя ў сцены колцы – сляды нейкіх аб’ектаў, пра прызначэнне якіх яны могуць толькі здагадвацца. Зрэшты, даволі хутка Насця зможа ўведаць гэта з інфармацыйных стэндаў і
шыльдачак. Паводле планаў Музея дакументацыі Берлінскага мура, уся Бернаўэр штрасэ неўзабаве стане мемарыялам. Гэта адбываецца па ініцыятыве Таварыства Берлінскага муру – мы акурат мусім
сустрэцца з яго заснавальнікам, лютэранскім пастарам Манфрэдам Фішэрам.
На Бернаўэр штрасэ Мур падзяліў на “ўсходнікаў і “заходнікаў вялікую лютэранскую абшчыну. Агульная царква – неагатычная капліца Прымірэння, трапіла ў
так званую “паласу смерці, доступ да яе быў закрыты з абодвух бакоў горада. На пытанне, што прымусіла яго абараняць Мур ад разбурэння, цяперашні лідэр абшчыны Манфрэд
Фішэр дае вельмі просты адказ: “Я жыў тут. Музей дакументацыі знаходзіцца на месцы майго дому. На даху музея – аглядная пляцоўка, з якой добра відаць усе
ўратаваныя жыхарамі вуліцы фартыфікацыі, а таксама самотных турыстаў, які шпацыруюць уздоўж Муру.
У гэтым месцы Мур быў спалучаны з агароджай цвінтара: памежнікі хаваліся між магілаў.
Спусціўшыся да мемарыяла, мы здзяйсняем турыстычныя рытуалы: пераскокваем туды-сюды праз умоўную лінію Мура:
і даведваемся, што мы ўсё яшчэ на Ўсходзе – каб выйсці на Захад, трэба перакрочыць умоўную дэмаркацыйную лінію, якая не супадае з лініяй Мура і пазначана сімвалічнай пліткай іншага гатунку
– у гэтым плане на берлінскім бруку сам чорт нагу зломіць. “Але так яно і адбывалася ў жыцці – упэўнівае пастар Манфрэд. “Гэты здымак хронікі я люблю прыводзіць у
якасці прыклада, бо ён вельмі выразны, – паказвае ён на стэндзе. – На ім вы можаце бачыць вунь той аўтобусны прыпынак, ён і цяпер там стаіць, толькі выглядае сучасней.
ГДРаўскія рабочыя ці то нешта будуюць ці то ламаюць рэшткі дамоў, каб паставіць трывалыя бетонныя пліты, памежнікі сочаць за рабочымі, іншыя памежнікі – за першымі памежнікамі, а
жыхар Заходняга Берліна чакае аўтобуса на прыпынку. Зірніце на яго твар, які ён маркотны, напружаны: яму вельмі не падабаецца тое, што дзеецца побач.
Калі разглядаеш твар чалавека, на якога паказвае пастар, разумееш: невыпадкова на ператварэнні гэтай вуліцы ў запаведнік Мура настойвалі менавіта жыхары Захаду: на Ўсходзе
круцілі пальцам у скроні і настойвалі, каб ненавідную перагароду як мага хутчэй знеслі. Але ж на Бернаўэрштрасэ 28 год жылі, чуючы стрэлы, ратуючы перабежчыкаў, гледзячы на сваю кірху, да якой не
было доступу. Для іх Мур стаў часткай жыцця не меней, чым для ўсходніх немцаў, а можа нават і болей. “Хто жыў у маім доме? – пытаецца Насця ў пастара.
– “Магу вас упэўніць: правільныя людзі, – смяецца той, – У такія дамы засялялі сэксотаў Штазі. Каб сачылі за парадкам.
Капліцу Прымірэння памежнікі ГДР узарвалі ў 1985 годзе, за чатыры гады да падзення Мура. На дакументальных здымках храм валіцца набок, як падкошаны, адкідаючы масіўны крыж, як стары, што паслізнуўся
на лёдзе, раняе кіёчак. Манфрэд Фішэр уводзіць нас у храм, які абшчына збудавала ў 1999 годзе дакладна на месцы былога. Звонку яго апаясвае драўляная авальная галерэя, унутры –
афрыканская глінабітная пабудова, няправлільна ўпісаная ў знешні авал. “Гэта таму, што знешні авал паўтарае абрысы гістарычнай капіліцы, а ўнутраны артыентаваны па восі
Захад-Усход, – трумачыць пастар Манфрэд, і мы без лішніх каментароў разумеем: на гэтым месцы вось Захад-Усход – не проста хрысціянская традыцыя дойлідства. Новая капліца
Прымірэння была асвечаная 9 лістапада 2000 года, на адзінацаццігоддзе падзення Мура.
“Было абсалютна ясна, што стары будынак аднавіць не ўдасца, трэба будаваць па-сучаснаму, – захоплена расказвае пастар Манфрэд. – А што такое
“па-сучаснаму ў нас, немцаў? Шкло і бетон! Але аўстрыйскі архітэктар Марцін Раўх прапанаваў вельмі простае, таннае, экалагічнае і сімвалічнае рашэнне. Мы з дапамогай новых
тэхналогій спрэсавалі зямлю “паласы смерці, змяшаную з друзам старой царквы. Атрымаўся вельмі трывалы і прыгожы матэрыял. Цяпер гэта сцены нашай капліцы, – ён з
гонарам і пяштотай праводзіць па шурпатай паверхні, з якой вытыркаюць каляровыя кавалачкі цэглы, кахлі і шкла.
У храме не топяць. Гэта таксама экалагічна, эканомна і сімвалічна: лютэранская арыентацыя на першахрысціянства. Усярэдзіне пануе аскеза, як у царкве-катакомбе. Ад старога храму застаўся адно
выкапаны з-пад руінаў алтар – ён акуратна пастаўлены на сваё месца. На новым, сучасным алтары – кніга з імёнамі: кожная мша ў капліцы пачынаецца з успаміну тых, хто
загінуў, намагаючыся перабрацца праз Мур.
Збудаваны ў 1894 годзе неагатычны храм Прымірэньня сімвалізаваў мір у сэрцы верніка, прымірэньне чалавека з Богам. Аднак у канцы ХХ стагоддзя слова “прымірэнне ў назве храма набыло
новы сэнс. “Прыязджайце ўлетку: у нас тут хораша – жыта калосіцца! – развітваецца пастар Фішэр. Глядзім на здымкі: і сапраўды, вакол капліцы калосіцца жыта, а
міні-камбайн яго пажынае. Гэта, безумоўна, таксама нешта сімвалізуе, і мы нават не пытаемся ў нашага суразмоўцы, што менавіта, а спрабуем здагадацца самі: праз 20 год пасля падзення Мура жыхары
вуліцы Бернаўэр штрасэ перапахалі “паласу смерці на паласу жыцця.
Гэты матэрыял — вынік трэнінгу для маладых журналістаў, арганізаванага 24–28 лістапада 2009 года ў Берліне моладзевай ініцыятывай «Точка-Treff» і прызначаны
таксама для публікацыі на сайце to4ka-treff.de.
«Точка-Treff» — супольны праект Гётэ-інстытутаў у рэгіёне Усходняя Еўропа /Сярэдняя Азія і Фонду «Германа-расійскі моладзевы абмен».
------------------------------------------------------------------------------------------------------
Чытайце таксама па тэме: