Юрый Губарэвіч: «Дзейны кіраўнік краіны прайграе»
Юрый Губарэвіч, асуджаны сёння, 19 чэрвеня — у апошні дзень збору подпісаў, да 15 сутак арышту, — паведаміў пра выхад з прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў якасці прэтэндэнта на статус кандыдата. Аднак паабяцаў засяродзіцца на арганізацыі актыўнага масавага назірання, бо гэта «законная магчымасць адстойваць сапраўднае волевыяўленне народа».