Лічба дня. Якая доля апазыцыйных дэпутатаў у новаабраных мясцовых саветах
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтарвыбаркаму, кандыдат ад незарэгістраванай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Валер Білібуха стаў адзіным прадстаўніком дэмакратычнай апазіцыі, якога абралі дэпутатам па выніках мясцовых выбараў. паведамляе "Радыё Свабода".
Вальшчыка лесу Білібуху паўторна абралі ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну на Берасцейшчыне. Цягам мінулых чатырох гадоў ён таксама быў адзіным апазіцыйным дэпутатам у Беларусі ў мясцовых саветах.
У нядзелю, 18 лютага, у Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%.
Выбары адбыліся, паводле папярэдніх звестак ЦВК, на 18 110 акругах — на ўсіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.