ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада

Старшыня ЦВК распавяла, якія даты выбараў будзе прапаноўваць на будучай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша «Еўрарадыё».

belorus_elections_121114.jpg


Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў могуць адбыцца 17 лістапада, а чальцоў Савета Рэспублікі — 7 лістапада. З такой прапановай выступае Цэнтрвыбаркам, перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што гэтыя даты яна будзе прапаноўваць на будучай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля таго як кіраўнік Беларусі прызначыць дату парламенцкіх выбараў, пачнецца падрыхтоўка адпаведных указаў. Па словах Ярмошынай, рыхтаваць іх трэба ўжо ў ліпені.
На гэтым тыдні плануецца пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, дзе вызначаць сярэднюю колькасць выбарцаў на акрузе, зацвердзяць метадычныя тлумачэнні для ўчастковых, тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.
Падчас абвяшчэння Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёлета ў краіне пройдуць парламенцкія выбары, а ў 2020 годзе — прэзідэнцкія.
euroradio.fm