Партыя Саакашвілі абвясціла аб удзеле ў выбарах у Вярхоўную Раду

Партыя былога губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі «Рух новых сіл» прыме ўдзел у датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду, прызначаных на 21 ліпеня.

Фота: Іван Каваленка / Коммерсантъ 

Фота: Іван Каваленка / Коммерсантъ 

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Апостраф» заявіў адзін з лідараў партыі Давід Сакварэлідзэ.


28 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб вяртанні грамадзянства Міхаілу Саакашвілі. Той мае намер вярнуцца ў Кіеў ужо ўвечары 29 траўня.
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства ў 2015 годзе, стаўшы кіраўніком адэскай адміністрацыі. Праз два гады Пётр Парашэнка звольніў яго і пазбавіў грамадзянства, калі палітык знаходзіўся ў Польшчы.
У верасні 2017 года Саакашвілі з дапамогай паплечнікаў прарваўся праз польска-ўкраінскую мяжу, арганізаваўшы акцыі пратэсту супраць дзейных уладаў. Пазней яго дэпартавалі, прызнаўшы вінаватым у незаконным перасячэнні мяжы.
meduza.io