«Не жадаеце ісці на выбары — не ідзіце», — Ярмошына

Пра гэта кіраўнік ЦВК заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», піша Tut.by.

470f231e_5842_44fa_9037_8e13116712eb_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

— Мы любім цяпер казаць пра любоў да сваёй Радзімы, але любоў да Радзімы — гэта не толькі любоў да матчынай мовы, да вышыванкі, да васілька, не толькі гонар за нашых спарстменаў. Гэта, па сутнасці справы, намаганні, накіраваныя на тое, каб наша агульнае грамадскае жыццё станавілася больш цывілізаваным, — сказала Лідзія Ярмошына.
— На жаль, апошнія дні прыходзяць заявы, дзе выбаршчык ставіць умову: або вырашаецца нешта для яго асабіста, ці ён не прыйдзе на выбары. Адразу магу сказаць: зараз яўка выбаршчыкаў з'яўляецца свабоднай, выбары адбудуцца пры любой яўцы. Выбарчыя камісіі не будуць прыбіраць снег за выбаршчыкаў — бо ставяць і такія ўмовы, не будуць разгружаць смеццевыя кантэйнеры, бо, зноў-такі, гэта не ўваходзіць у абавязкі дэпутата.
Не жадаеце ісці на выбары — не ідзіце. Але казаць пасля гэтага аб тым, што ён любіць сваю краіну, жадае ёй дабра, трэба вельмі асцярожна, і ён павінен спытаць сябе: ці мае ён маральнае права наогул казаць такое, — падсумавала кіраўніца ЦВК.
Наша Ніва