Праваабаронцы заклікаюць выбарнікаў паведамляць пра загон на датэрміновае галасаванне

Праваабаронцы просяць паведамляць незалежным назіральнікам пра прымус галасаваць датэрмінова.

vybary_660x440_1.jpg

Адпаведны зварот з’явіўся на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
«У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах — выключнае права выбарніка, і ніхто не мае права кантраляваць — дзе, калі і як ён будзе галасаваць», — адзначаецца ў паведамленні.
Пра выпадкі парушэнняў назіральнікі заклікаюць паведамляць на скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.
Датэрміновае галасаванне пачалося сёння і будзе праходзіць па 17 лютага ўключна, асноўны дзень галасавання – 18 лютага.
Паводле belsat.eu