Скрабец ідзе ў прэзідэнты
«Выбары ў мясцовыя саветы я выкарыстоўваю як пляцоўку для падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў», — кажа палітык.

Сяргей Скрабец балатуецца ў дэпутаты Мінгарсавета, але адзначае, што вынік свайго ўдзелу ў гэтай кампаніі яго мала хвалюе.
«Немагчыма правесці паўнацэнную кампанію, бо выбарчыя фонды зусім малыя, ёсць абмежаванні па фінансах. А без грошай як арганізаваць нармальную агітацыю? Таму, натуральна, уся гэтая кампанія знаходзіцца ў нейкім вяла цякучым працэсе, які ідзе сам па сабе. Ды і які сэнс наогул праводзіць нейкую агітацыю, калі ведаеш, што кандыдат па тваёй акрузе ўжо вызначаны? Я, напрыклад, хацеў бы памыліцца, але загадзя ведаю, каго абяруць на маёй акрузе – дзеючага дэпутата Менгарсавета», — адзначае Скрабец.
Які ж тады сэнс вашага ўдзелу ў выбарах?
«На наступных прэзідэнцкіх выбарах я збіраюся выставіць сваю кандыдатуру, таму цяперашняя кампанія – гэта як падрыхтоўчая пляцоўка. Трэба праверыць сваю каманду, адпрацаваць некаторыя моманты. А траціць грошы на вецер зараз – такой мэты няма.» — дадае палітык.
Паводле Радыё Рацыя