Ярмошына: Крыўдзіць участковыя камісіі мы не дазволім

Рэакцыя арганізатараў выбараў на спробы замінаць працы выбарчых камісій будзе жорсткай, заявіла ў эфіры «Беларусь 1» кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

jarmoshyna_belapan.jpg

Лідзія Ярмошына распавяла, як арганізатары выбараў будуць рэагаваць на спробы замінаць працы выбарчых камісій.
—Жорстка. Мы ў любым выпадку не дазволім, каб крыўдзілі нашы ўчастковыя камісіі і нашых выбаршчыкаў, - заявіла кіраўнік ЦВК. - На выбарах самы галоўны чалавек - выбаршчык. Ну і для мяне - выбарчыя камісіі, людзі, якія працуюць на грамадства і дзяржава ... Мы не дазволім, каб над выбарчымі камісіямі здзекаваліся.
17 лістапада — асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. На 110 крэслаў у Авальнай зале Дома ўрада прэтэндуе 513 кандыдатаў.
Выбарчыя ўчасткі сёння адкрыты з 8.00 да 20.00. Паглядзець адрас свайго ўчастка можна на сайце ЦВК.
За пяць дзён датэрміновага галасавання за свайго кандыдата прагаласавала 35,77% выбаршчыкаў.
tut.by