Дзеля таго, каб атрымаць адказы на пытанні наконт выбараў, грамадзяне стварылі петыцыю

На сайце petitions.by створана петыцыя з пытаннямі да Цэнтрвыбаркаму адносна будучых выбараў у Палату прадстаўнікоў. 

vybo_0.jpg


Петыцыя ўтрымлівае восем пытанняў. У прыватнасці, яе стваральнікаў цікавіць, якім чынам камісіі на месцах будуць перашкаджаць фальсіфікацыям на выбарах, па якой методыцы правяраюцца подпісы кандадытаў-самавылучэнцаў?
Нагадаем, што ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што прымяняць празрыстыя скрыні для галасавання ўжо не модна. "Больш за тое, гэта супярэчыць міжнародным стандартам — празрыстыя скрыні не забяспечваюць тайну волевыяўлення выбаршчыкаў. Модна выкарыстоўваць напаўпразрыстыя скрыні, модна, па вельмі меры, часткова, ужываць электроннае галасаванне. Думаю, мы таксама будзем гэта з часам паступова ўкараняць", — прыводзіць словы Ярмошынай БелТА са спасылкай на СТВ. У сувязі з гэтым аўтары петыцыі чакаюць адказ і на пытанні, ці будуць устаноўлены на ўсіх участках напаўпразрыстыя скрыні для галасавання і што ўжо зроблена дзеля таго, каб яны былі, а таксама ці будзе тэставацца электроннае галасаванне?
 Азнаёміцца з поўным тэкстам петыцыі і падпісаць яе можна тут.