Копія ліста для ўдзелу ў семінары ідэолагаў. Фота: nexta_tv
Копія такога ліста, які мае адзнаку “Тэрмінова!” змешчаная 21 жніўня на тэлеграм-канале nexta_tv.
Пры гэтым паведамляецца, што яўка намеснікаў кіраўнікоў, адказных за ідэалагічную працу, абавязковая.
Ідэолагам распавядуць пра асноўныя прынцыпы і метады ў арганізацыі ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах у перыяд правядзення выбарчай кампаніі, пра сацыяльна-палітычную і эканамічную абстаноўку ў краіне, а таксама пра асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
З прыведзенага ліста вынікае, што ўдзел у ідэалагічным семінары — платны, пры рэгістрацыі на яго трэба прадставіць дамову і копію плацёжнага даручэння ці гарантыйны ліст на аплату паслуг.