Яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў ужо больш за 60%

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

157639_logo_1.jpg

Па звестках ЦВК, на 16:00 17 лістапада на выбарах у парламент Беларусі ва ўсіх абласцях яўка перавысіла 50%. Пра гэта паведаміла на брыфінгу ў ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Па краіне абраны ўжо 61 дэпутат Палаты прадстаўнікоў новага склікання, у Мінску яўка складае 51,77%.
«Абстаноўка на выбарах спакойная. Скаргаў у ЦВК не паступала. Самая сур'ёзная скарга ад выбаршчыкаў — не прынеслі паведамленне на выбары. Ад назіральнікаў скаргі былі неабгрунтаваныя, складаных пытанняў не паступае», — праінфармавала Ярмошына.