Вельмі коратка. Чаму ліквідацыя тэлеканала «Дождж» — памылка ўладаў Латвіі
Сёння стала вядома, незалежны расійскі тэлеканал «Дождж» больш не зможа працаваць у Латвіі. Кампанію, якая была вымушана пакінуць Расію пасля пачатку вайны ва Украіне, пазбавілі ліцэнзіі на вяшчанне праз фразу вядучага Аляксея Карасцялёва пра дапамогу мабілізаваным у «абсталяванні».