Расійскі тэлеканал «Дождж» атрымаў ліцэнзію на вяшчанне ў Нідэрландах
Медыярэгулятар Нідэрландаў выдаў расійскаму апазіцыйнаму тэлеканалу «Дождж» дазвол на камерцыйнае тэлевізійнае вяшчанне. Раней канал быў пазбаўлены ліцэнзіі ў Латвіі.
![756733245147580.jpg 756733245147580.jpg](/img/v1/images/756733245147580.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сайце рэгулятара паведамляецца, што рашэнне прынята 22
снежня 2022 года. СМІ звярнулі на гэта ўвагу толькі цяпер, пасля таго, як пра
гэта паведаміў карэспандэнт Латвійскага радыё ў Бруселі Арцём Конахаў. «Дождж» пакуль гэта не каментаваў.
Дазвол на вяшчанне пад брэндам «Дажджу» атрымала
кампанія «TVR Studios B. V.», паведамляецца на сайце рэгулятара.
![Чаму з «Дожджом» Латвія памылілася Вельмі коратка. Чаму ліквідацыя тэлеканала «Дождж» — памылка ўладаў Латвіі](/img/v1/images/maxresdefault_151.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Латвійскае радыё выказала здагадку, што ліцэнзія, верагодна,
дазволіць «Дажджу» распаўсюджваць свае праграмы па кабельных тэлевізійных
сетках ва ўсіх краінах Еўрасаюза, у тым ліку і ў Латвіі.
6 снежня 2022 года латвійскі Нацыянальны савет па
электронных СМІ адклікаў у тэлеканала «Дождж» ліцэнзію на вяшчанне. Гэта
адбылося пасля таго, як вядучы Аляксей Карасцялёў сказаў у эфіры, што тэлеканал «змог дапамагчы» шматлікім расійскім вайскоўцам, якія сутыкнуліся з
парушэннямі падчас мабілізацыі. Тэлеканал «Дождж» абверг гэтую дапамогу, звольніў вядучага, а пазней вырашыў аспрэчыць адкліканне ліцэнзіі.
![Навошта ліць слёзы па «Дажджы». Або для каго працуюць расійскія медыя за мяжой Навошта ліць слёзы па «Дажджы». Або для каго працуюць расійскія медыя за мяжой](/img/v1/images/aljaksej_stupin__2_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле «Медузы».