У Гродне за 3 гадзіны выпала 15-дзённая норма ападкаў
2 чэрвеня з 15 да 20 гадзін у Гродне, паводле “Гроднааблгідрамету”, выпала 15 мілімертаў ападкаў пры дэкаднай норме 23 мілімерта.
![ge23.jpg ge23.jpg](/img/v1/news/full/ge23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падтапіла 8 прыватных падворкаў, 1 прыватны жылы дом, пад’езды 4-ох шматкватэрных дамоў, 1 склад, на некалькіх участках дарог спыніўся рух.
Па вобласці, як паведаміла прэс-служба МНС, пацярпелі 9 населеных пунктаў у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах.
5 жылых дамоў, 32 падворкі і 14 падвалаў прыватных жылых дамоў на 12 вуліцах затапіла ў Слоніме.
У Зэльвенскім раёне і самой Зэльве падтопленыя 5 жылых дамоў, 26 падворкаў і 12 падвалаў прыватных жылых дамоў.
Размыты кавалак дарогі Н-6061 “Зэльва-Галынка-Астраво” ў вёсцы Снежная.
Здымкі http://mchs.gov.by