У Быхаве пасля дажджу затапіла школу — заняткі прыпыненыя

Стыхія, якая некалькі дзён бушавала ў Беларусі, прайшлася і па Быхаве (Магілёўская вобласць). У выніку моцнага дажджу была затопленая школа.

 sputnik.by

 sputnik.by

Па словах бацькоў вучняў, якія прыводзіць Sputnik, у школе ішоў рамонт даху. Калі пайшоў моцны дождж, ён быў раскрыты.
«Затапіла ўсю школу. Рамонт, наколькі я чула, праводзіўся зараз, у верасні, а не летам, таму што не было раней сродкаў на гэта», — адна з жанчын.
Яна распавяла, што ў сувязі з НЗ заняткі ў аўторак у школе не праводзіліся. Дзеці былі пераразмеркаваны па іншых школах.
Кіраўнік навучальнай установы Аляксандр Ганчароў растлумачыў, што падчас летняга рамонту «дах быў у плане», аднак на яго рамонт «не было грошай».
Ён адзначыў, што ўжо сёння заняткі павінны працягвацца ў штатным рэжыме.
Нагадаем, аж да чацвярга (уключна) у Беларусі з-за неспрыяльных з'яў надвор'я абвешчана штармавое папярэджанне — аранжавы ўзровень небяспекі.
Naviny.by