Пасля пазбаўлення Латвіяй ліцэнзіі тэлеканал «Дождж» не будзе даступны і ў Літве

Пасля таго, як латвійскі рэгулятар ануляваў ліцэнзію на вяшчанне тэлеканала «Дождж» з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы, канал будзе недаступны і ў Літве, паведаміла Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні (ЛКРТВ).

dozd_91947339.jpg


Як піша DELFI, рашэнне Нацыянальнага савета па электронных СМІ Латвіі аб ануляванні ліцэнзіі незалежнага расійскага тэлеканала, які працуе ў выгнанні, уступіць у сілу ў ноч на чацвер. Ліцэнзія давала права распаўсюджваць створаны кантэнт у краінах Еўрасаюза, Расіі, ЗША і іншых краінах.

«Ён быў уключаны ў спіс праграм, рэтрансляваных вяшчальнікамі тэлепраграм, якія прадстаўляюць паслугі ў Латвіі, паслугі пастаўшчыкоў аўдыявізуальных медыя-паслуг па запыце, даступны на платформе абмену відэа YouTube. Пасля анулявання ліцэнзіі на вяшчанне “Дажджу” ён з 8 снежня не будзе даступны і ў Літве», — паведаміла ЛКРТВ.

Ліцэнзія была прадастаўлена каналу пасля ўварвання Расіі ва Украіну, 6 чэрвеня. Як паведаміў латвійскі рэгулятар, рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі на вяшчанне тэлеканала TV Rain («Дождж») было прынята з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку.

Рашэнне было прынята пасля ацэнкі парушэнняў, дапушчаных тэлеканалам у апошні час: адсутнасці ў праграмах агучкі на нацыянальнай мове, выявы Крыма на карце як часткі тэрыторыі Расіі, адзін тэлевядучы назваў расійскую армію «нашай арміяй» і, магчыма, выказаў ёй падтрымку.


Як паведамлялася, у выпуску праграмы «Тут і цяпер» ад 1 снежня прагучала фраза вядучага тэлеканала: «Адпраўляйце нам паведамленні на пошту army@tvrain.tv або пішыце нам у наш тэлеграм-бот. < ... > Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з абсталяваннем і проста з элементарнымі выгодамі на фронце».

Як заявіў галоўны рэдактар тэлеканала «Дождж» Ціхан Дзядко, гэтая фраза стварае адчуванне ў гледача, што тэлеканал займаецца аказаннем дапамогі арміі РФ. «У сувязі з гэтым важна адзначыць наступнае: тэлеканал «Дождж» не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з абсталяваннем расійскага войска — на фронце ці за яго межамі. Паштовая скрыня army@tvrain.tv створана для збору асабістых сведчанняў аб злачынствах расійскай арміі ва Украіне і аб парушэннях пры правядзенні злачыннай і бессэнсоўнай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі».


«Паколькі фраза, якая прагучала ў эфіры, уводзіць у зман нашых гледачоў, мы прынялі рашэнне неадкладна выдаліць яе з паўтораў і з запісу эфіру. Мы прыносім прабачэнні нашым гледачам», — напісаў Дзядко ў Twitter.

Журналістка Кацярына Катрыкадзэ ў пятніцу ў эфіры праграмы «Тут і цяпер» заявіла, што «Дождж» вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Аляксеем Карасцялёвым, які вёў праграму ў чацвер і фактычна выказаўся ў падтрымку расійскага войска.