У Свіслачы амбасадары ўшанавалі памяць паўстанцаў (фота)
22 студзеня пасол Рэспублікі Польшча Лешэк Шарэпка, генеральны консул у Гродна Анджэй Хадкевіч, прадстаўнікі амбасад Літвы і Латвіі, гродзенскага Саюза палякаў, грамадскія дзеячы і журналісты
наведалі помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту у горадзе Свіслач (гродзенская вобласць), а таксама магілу старэйшага брата кіраўніка паўстання 1863 года Віктара Каліноўскага.