У Вільні адкрылі скульптурную кампазіцыю ў памяць пра паўстанне 1863–1864 гадоў (фота)
Адкрыццё прымеркаванае да дня 160-й гадавіны пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы, перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстання адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасійскія маніфестацыі.
![pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2063_logo.jpg pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2063_logo.jpg](/img/v1/images/pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2063_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На шырокім круглым подыуме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Па левы бок стаіць манах-францішканец, бласлаўляючы з крыжам справу паўстання, па правы бок — самі паўстанцы, звернутыя да святыні. Гэта постаці Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Цітуса Далеўскага.
![pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2114_logo.jpg pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2114_logo.jpg](/img/v1/images/pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2114_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пярэднім плане ўкленчаны Каліноўскі, а за яго спіной — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсце клятвы рукамі, прысягаюць у вернасці Богу і Радзіме. Воддаль стаіць Далеўскі.
![pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2129_logo.jpg pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2129_logo.jpg](/img/v1/images/pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2129_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.
![pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2156_logo.jpg pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2156_logo.jpg](/img/v1/images/pomnik_kalinouskamu_vilnia_yerchak_2156_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Радыё Свабода. Фота Яўген Ерчак.