На Вілейшчыне прэзентавалі новы экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года

У суботу, 22 чэрвеня, арганізатар вядомага Фэста экскурсаводаў Цімох Акудовіч прэзентаваў экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года.



kalina.jpg

Удзельнікі першай экскурсіі праехаліся праз такія месцы, як Плябань, Латыголь, Вялікая Сэрвач, Даўгінава, Альковічы, Уладыкі і Малыя Бесяды. Маршрут распрацаваны сумесна з Еўрапейскім кансорцыюмам, а тэкст экскурсіі ўжо адпраўлены ў Нацыянальнае агенцтва па турызму. Ёсць спадзяваньне, што праграма будзе ўключана ў агульны спіс афіцыйных беларускіх экскурсійных маршрутаў.
 

Аўтары экскурсіі — Цімох Акудовіч і ягоная творчая каманда. Ідэя належыць Васілю Грыню. На канец ліпеня краязнаўца са Слоніма Дзяніс Юрчык рыхтуе другую серыю з цыклю краязнаўчых экскурсій, прысвечаных паўстанню 1863 году. Абедзве экскурсіі адрозніваюцца ад сучасных хутка-анімацыйна-забаўляльных паездак сур’ёзным і грунтоўным метадычным і навуковым падыходам. Вынікі працы — два метадычныя дапаможнікі, распрацаваныя паводле правілаў афармленьня экскурсіяў, з багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Іх перадалі ў Нацагенцтва па турызму, каб распаўсюдзіць сярод экскурсаводаў.

Падрабязней на tio.by