
Лешак Шарэпка і Анджэй Хадкевіч ускладаюць вянок да помніка генералу паўстання Рамуальду Траўгуту
Удзельнікі мерапрыемства запалілі знічкі і ўсклалі вянкі да помнікаў. Ніхто з мясцовых чыноўнікаў, якіх таксама запрашалі прыняць удзел ва ўшанаванні памяці ўдзельнікаў вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, так і не з’явіўся. Яны раптам пахварэлі.
А вось міліцыянтаў і людзей у цывільным, што сачылі за мерапрыемствам з машын, было дастакова.

Помнік генералу паўстання Рамуальду Траўгуту у Свіслачы

Польскія дыпламаты ачольваюць шэсце да помніка Рамуальду Траўгуту. Крайні злева — генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч. Першы ў тройцы (у цёмных акулярах) пасол Польшчы Лешак Шарэпка
Хвіліна маўчання каля помніка генералу паўстання Рамуальду Траўгуту

Помнік Кастусю Каліноўскаму у Свіслачы

Лешак Шарэпка і Анджэй Хадкевіч каля помніка Кастусю Каліноўскаму схіляюць галаву перад мужнасцю героя

Кветкі усклалі таксама сустаршыня аргкамітэта па адзначэнні Года Каліноўскага Аляксандр Мілінкевіч, адказны сакратар аргкамітэта Юрась Губарэвіч і старшыня Камітэта "Салідарнасць" Іна Кулей
Анджэй Хадкевіч і Лешак Шарэпка (злева ад крыжа) мацуюць вянок на крыж адноўленай магілы Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага
Фота Арцёма Лявы