У Полацку на тры гады «хіміі» асудзілі ўраджэнку Узбекістану. Яна даглядае дачку-інваліда
Суд горада Полацка 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе ураджэнкі Узбекістану Зухры Берасневай, якую абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: знявага прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), паклёп (арт.188 КК), распавядае «Вясна».