Гаспадар знакамітай БЧБ-хаты ў Полацкім раёне асуджаны на 15 сутак
Учора ў сябе дома быў затрыманы жыхар Полацкага раёна Анатоль Каханчык, паведамляе «Вясна».

У той жа дзень мясцовым судом ён быў пакараны 15 суткамi арышту па артыкуле 19.11 КаАП («Распаўсюджанне экстрэмісцкай інфармацыі»).
Анатоль Каханчык — уладальнік знакамітага дома, які ён размалёўваў у белыя і чырвоныя палосы, што надавала будынку БЧБ-стылістыку. Раней мужчына паведамляў, што невядомыя зафарбавалi чырвоныя палоскi памiж вокнаў яго дома, якiя разам з белымi ўтваралi стылiзаваны бел-чырвона-белы сцяг.