Чатыры гады «хатняй хіміі» прысудзілі жыхарцы Полацкага раёна за абразу Лукашэнкі
У судзе Полацка і Полацкага раёна 4 красавіка вынесены прысуд жыхарцы вёскі Дуброўны Любові Цвярдовай. 60-гадовую жанчыну абвінавацілі ў «абразе прэзідэнта Беларусі» па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

На сваёй старонцы ў «Аднакласніках» жанчына пакінула
паведамленне, «якое мае негатыўную ацэнку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
(«фашыст»), напісала каментар са словамі («усе фашысты»)». Таксама яна пакінула
каментар «фашыст» у адным з тэлеграм-каналаў пад пастом з фотаздымкам
Лукашэнкі.
Суддзя Віктар Баліка прысудзіў Любові Цвярдовай чатыры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 3 200 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.