У Мінску затрымалі 63-гадовую жанчыну за каментар у тэлеграме. Яна хворая на дыябет
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 28 сакавіка ў Мінску Ірыны Алебовіч. Да яе прыйшлі з ператрусам два міліцыянты, узялі тэлефон, зверылі нік у тэлеграме, пасля гэтага паказалі сваю раздрукоўку з яе нікам і каментаром і затрымалі.
Зараз Ірыну перавялі ў Жодзіна. У жанчыны праблемы з ціскам і цукровы дыябет, але ёй не аказваецца неабходная медыцынская дапамога за кратамі — дапамогі ад турэмнага лекара яна атрымаць не можа.