У Мінску затрыманы супрацоўнік «Белтэлекама» Алег Каспяровіч
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына быў затрыманы адразу пасля прылёту з адпачынку з ААЭ за «насаджэнне пратэстных ідэй і рэпосты з рэсурсаў прызнаных экстрэмісцкімі ў карпаратыўным тэлеграм чаце прадпрыемства».

Праваабаронцы паведамляюць, што пасля затрымання сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне фотаздымкі з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Яму інкрымінуецца арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці»).