Былога палітвязня Ігара Банцэра зноў будуць судзіць
На гэты раз — за камунальныя паслугі, якія ён мусіў заплаціць, калі знаходзіўся на «хіміі». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Запазычанасць склала 81.66 рублі плюс пошліна ў 64 рублі.
Ігар Банцэр плаціць не хоча, бо са 130 дзён ён правёў 82 дні ў
ШІЗА.
Раней Ігар Банцэр быў асуджаны на паўтара года абмежавання волі па абвінавачванні ў хуліганстве.