Навіны дня. IT-зона, контрпрапаганда, эміграцыя і рэпрэсіі
У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра галоўнае, што адбылося ў Беларусі 4 красавіка.
З сённяшняга дня ў Беларусі зноў адкрытая мяжа — і на ўезд, і на выезд. Ці стане эміграцыя яшчэ больш масавай? І што чакае Беларусь пры такім адтоку людзей?
З IT-краіны Беларусь ператвараецца ў IT-зону. Што будзе з ПВТ і індустрыяй у цэлым, чытайце тут.
Кампанія «Wargaming» аб'явіла пра свой сыход з Беларусі і Расіі. Яна закрывае ўсе свае офісы і студыі, але, падобна да таго, карыстальнікі прадуктаў кампаніі праз гэта не пацярпяць.
Беларусы змагаюцца з дзяржаўнай прапагандай. У межах кампаніі «Разам супраць вайны» запрацаваў сайт, які дапаможа перашкаджаць распаўюджванню хлусні.
На беларускай мяжы быў знойдзены труп гвінейца. Як і заўсёды, чыноўнікі паспяшаліся ткнуць пальцамі ў бок Польшчы.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выключае Беларусь і Расію са сваіх планаў па фінансаванні. Прыпыненне доступу да рэсурсаў з'яўляецца адказам на ўварванне ва Украіну.
Навіны з палёў беларускіх рэпрэсій. Жыхары Калінкавічаў атрымалі штрафы за тое, што «проста падышлі і стаялі». За каментар па «справе Зельцэра» палітвязень Дзяніс Карабанатрымаў 2,5 гады зняволення.15 сутак далі ўласніку прыватнага дома за мурал з «дыджэямі перамен». Палітвязню Руслану Акостку ў калоніі прысудзілі яшчэ на адзін год зняволення. Затрымалі юрыстку «Нафтана» Вераніку Бахмутаву і загадчыка Навабеліцкай падстанцыі хуткай дапамогі Сяргея Савіча. За ўдзел у беларускіх пратэстах затрыманы грамадзянін Расіі Максім Матырка.
Філосаф Уладзімір Мацкевічбудзе дабівацца адкрытага суду, а палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай нарэшце пачалі аказваць медыцынскую дапамогу. У суд перадалі справу палітвязняў Ірыны Леўшынай, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Дзмітрыя Наважылава.