Беларускія памежнікі знайшлі труп грамадзяніна Гвінеі

3 красавіка каля беларуска-польскай мяжы знойдзены труп мужчыны.

mjaza_polszcza.jpg


Загінулы — грамадзянін Гвінеі. Як паведамляе ДПК, пры мужчыне знаходзіліся прадукты харчавання «маркіроўка і ўпакоўка якіх ўтрымлівалі звесткі пра вытворцу і паказвалі на факт іх набыцця на тэрыторыі Польшчы».
ДПК лічыць, што, паводле папярэдніх даных, «замежніка выправадзілі ў Беларусь і пакінулі на беларускім баку ў бездапаможным стане». Верагоднай прычынай смерці мужчыны называецца пераахаладжэнне.
Гэта не першы выпадак гібелі мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі ў Беларусі каля мяжы з краінамі ЕС (ва ўсіх выпадках Мінск ускладае адказнасць на Варшаву ці Вільню). Замежнікі па-ранейшаму штурмуюць мяжу, спрабуюць нелегальна патрапіць у Польшчу ці Літву. Беларускія памежнікі ім у гэтым не перашкаджаюць.
Захад усклаў адказнасць за стварэнне міграцыйнага крызісу ў 2020-м на межах ЕС на афіцыйны Мінск.