Блінкен: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША ў супрацоўніцтве з ЕС рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Рызе па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамляе reform.by.

06_17.jpg


Блінкен адзначыў, што ЗША асуджаюць цынічныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які эксплуатуе ўразлівых людзей і арганізоўвае патокі нерэгулярнай міграцыі праз межы Беларусі. ЗША прызнаюць права Латвіі і іншых краін у рэгіёне абараняць свае межы, заявіў дзяржсакратар ЗША.
«Мы знаходзімся ў цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскі Саюзам у пытанні дадатковых санкцый для прыцягнення рэжыму да адказнасці за гібрыдныя аперацыі і атакі на дэмакратыю, правы чалавека і міжнародныя нормы», — заявіў Блінкен.
Ён дадаў, што ЗША працягнуць аказваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён адмаўляецца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, падрывае мір і бяспеку ў Еўропе і працягвае парушаць правы свайго народа.